Старонка:Беларускі тэатр.PDF/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сы грамадзянства і шырэйшага пагляду, і ён гавора папольску[1].

П'еса гэта есьць пераход ад простых няхітрых даўнішніх інтэрмэдый да запраўдных драматычных твораў у народным духу. П'еса пачынаецца гэтак:

Дзёмка кажа:

- Ох, як нешчасьлівае жыцьцё маё! Хаджу я, хаджу цераз цалютанькі дзень, аж ногі анямелі, рук ня чуваць ад працы і тапара, а горш яшчэ ад цапа; малачу ад самых курэй, аж мала-што не да паўдня якбы сам адзін: праўда, што й жонка памагала, ды што-ж яе за работа, ведама жаноцкая справа, цюкне колька разы цапом, аж зараз яе ліха й бярэць, то сядзець, то ляжаць, то колькі падапруць, чорт лоньскі яе дусіць, потым яшчэ з гоманам і кляцьбою пайдзець... Прападзі яно, нешчасьлівае жыцьцё нашае, бо ўсё як гараваць, так гараваць мусім... Каб то Адам, першы наш ацец толькі не саграшыў, так-бы й мы гэтак не працавалі-б... А я й шэлега пры душы ня маю, да - душы-ж ня маю! А пан аднак на тое не глядзіць, да ўсё крычыць: заплаці, скурвы

  1. Карскій. БѢлорусы. Т. III.