Старонка:Беларускі тэатр.PDF/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І гаршчок на пупе станавіла, —
Ды й тое не памагло
Ды яшчэ горш прылягло
Параілі мне галясу, купэрвасу
Ды бурачнага квасу,
Моху, чартапалоху
І яшчэ нечага забыўся, троху, —
Усё гэта зельле скалаціць
Ды выпіць.
Зрабіў я ўсё гэся, —
Не памагло,
Яшчэ горш прылягло.
Вот каб нашоўся дахтарочак
Ды палячыў мой жываточак —
Аддаў-бы яму і торбачку і мяшочак.

Доктар (выходзіць).

Што табе, мужык?

Мацей

А вот, паночак,
Нястраўнасьць, бурчэньне,
Рэзачка, абэнбэніла,
Як Антонаву казу.

Доктар.

Кладзіся, мужык!
Як цябе завуць?

Мацей.

Мацей.

Доктар (б’е яго палкай, кажучы):