Старонка:Беларускі тэатр.PDF/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


ладжываецца вечарына 17 верасьця 1916 г., амаль што ня роўна праз год ад дня окупацыі. Праграма яе была не надта багатая.

У клюбе кожны дзень у вечары зьбірася моладзь, і тут на нова паўстае да жыцьця беларускі драматычны гурток. Пад рэжысэрыяй Ф. Аляхновіча пачынаюцца рэпэтыцыі і 15 кастрычніка ў салі работніцкага клюбу (б. Жалезна-дарожны кружок) на Вороняй вул. (даўней Хэрсонская) ідзе першы спэктакль. Граюць «Хама» Э. Ажэшкі. Публікі было шмат.

Спэктаклі ладзяцца даволі часта і выклікаюць патрэбу новага рэпэртуару. Ужо нельга безупынна круціцца ў коле старых колькі п’ескаў. І вось у хроніцы беларускага тэатру трэба адзначыць паяўленьне новай п’есы: «На Антокалі» Аляхновіча.

У п’есе занята больш за 20 асоб. Ня гледзячы на тэхнічныя труднасьці, пасьля трох тыдняў рэпэтыцыяў п’еса была пастаўлена 26 сьнежня 1916 г. на сцэне цырку на Лукішскім пляцы[1].

  1. Цыркавы будынак на Лукішкім пляцы быў тады прыспасоблены да тэатральных спэктакляў. Яго разабралі ў 1918 г.