Старонка:Беларускі тэатр.PDF/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

VI.

Нямецкая окупацыя на нейкі час спыняе ўсялякую беларускую культурную працу.

Але ужо ў лютым 1916 г. нямецкі обэрбургомістр атрымаў ад беларусаў просьбу аб дазволе адчыніць беларускі клюб, а 1-га чэрвеня ў доме Мухіна на Вялікай вуліцы а гадз. 4 па палудні Іван Луцкевіч, старшыня клюбу, адчыняе гэтую установу сваей прамовай.

Іван Луцкевіч (†1919) умеў гуртаваць людзей. Не было беларускае ўстановы, дзе-бы не было Івана Луцкевіча, мала таго — не было ўстановы, якая-бы заснавалася без яго учасьця і ў якую ён не ўлажыў частку свайго гарачага духа.

Адкрыцьце клюбу мае значэньне ў гісторыі беларускага тэатру, дзеля таго што тут гуртуецца аматорская драматычная дружына, якой клюб ахвотна дае прыпынак, тут наладжываюцца першыя ў новых палітычных абставінах вечарыны.

І вось першая ад прыходу немцаў на-