Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных рэфэратах дырэктар гімназіі К. Езавітаў, заўсёды тлумачыў і падкрэсьліваў вучням, што доля латышоў і беларусаў мае многа агульных рысак, што гэты народы павінны адзін-аднаго разумець і падтрымліваць, што Латвія беларусаў ня ўціскае, як прыкладам Польшча, а таму беларуская меншасьць павінна заўсёды быць уздзячна дзяржаве Латвійскай і латышскай большасьці за сваё поўнапраўнае становішча ў Латвіі.

Паясненьне Я. Езавітава.

У часе дапроса сьведкі С. Казека, Пракурор і Суд дамагаюцца ад сьведкі па якому выданьню А. Смоліча ён састаўляў свае запіскі, па першаму ці другому. Палітычная паліцыя і сьледчы асабліва напіралі на 9-е выданьне гэографіі А. Смоліча, лічучы яго больш праступным, чым выданьне 1-е.

К. Езавітаў паясьняе, што 2-е выданьне стэорэтыпнае, а таму ня мае ніякае рожніцы па зьместу ад першага. Ні аднаго з гэтых выданьняў вучні гімназіі ня мелі. Ня было іх і ў гімназіальнай бібліатэцы.

Сьведка Г. Садоускі,

дырэктар Дзьвінскае расійскае гімназіі, які гэтак многа нагаварыў на дапросе ў сьледчага, кажа, што ён па справе дужа мала ведае і просіць даваць яму пытаньні. На пытаньні Старшыні Суда аб працы Т-ва „Бацькаўшчына“ і аб прычынах ухода Г. Садоўскага з гэтага Т-ва, ён наіўна адказывае, што гэта было „необщественное общество“. Калі Суд пытаецца, што гэта за дзіва, „необщественное общество“, дык сьведка ня можа даць ніякіх паясьненьняў і зноў паўторывае: „Ну, — необщественное общество“. Аднак Суд дамагаецца, каб сьведка растлумачыў, што ён разумее пад гэткім назовам. Сьведка кажа, што кождае грамадзкае таварыства робіць агульныя сходы сяброў, а т-ва „Бацькаўшчына“ гэтага не рабіла. Суд пытаецца колькі разоў па статуту