пялёнкай уздымаецца туман над лугамі. Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся. Крыльля ў ветраку круцяцца ад ветру. Поле, луг, лес і гай схаваліся ў цемнаце ночы. Разьвіднелася. Усё прачнулась прад вачыма беднае кабеты. Багаты дзівіцца, чым худак жывіцца. Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся наабапал рэчкі луг. Над старым вялікім садам зьбіралася навальніца. Загарэліся сьцены старое варывенькі. Па ласым кусе я і вады нап’юся.
ЗАДАЧКА 36-ая. Сьпісаць і паставіць цц або ц.
Чуткай душою толькі паслухай — здас—а там гэтакі голас чуваць: „Гэй, ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягоньня так злосна шумлю!“ (Я. Куп.). Увесну лес адзене—а, а ўвосень ня весьць дзе падзене—а. У мор намру—а, а ў вайну налгу—а. У горы нагаруе—а, а ў дабры накрасуе—а. Конь і на чатырох нагах спатыкае—а. Лістам сьцеле—а. На беднага Макара шышкі валя—а. Адны вочы і плачуць, і сьмяю—а. Ад чужога шалу ў галаве круці—а. Пытае—а люты — ці добра абуты? Рассыпае—а драбней маку. Роўны з роўнага цешы—а. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляе—а. Што ў лесе родзі—а, тое ў дварэ згодзі—а. Як гукнеш, так і адгукне—а. У голад і нішчымнае смачна ес—а. Ціха на землю спушчае—а ноч. Чуць-чуць дрогне, праліе—а чырвань на усходзе: гэта неба усьміхне—а людзям і прыродзе (Я. Кол.). Вецер злосна ў хату рве—а, ў полі стогнам аддае—а.
Правіла 47. Формы загаднага ладу.
1) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-ой асобе адзіночнага ліку мае на канцы ь (будзь, кінь, пасунься), то ь астаецца і ў 1-ай і 2-ой асобе множнага ліку: будзьма, кіньма, пасуньмася; будзьце, кіньце, пасуньцеся.
У праціўным разе ь ніколі ня пішацца: рэж — рэжце, кліч — клічце, прамоў — прамоўце, саромся — саромцеся.
2) Канчаткі загаднага ладу 2-ой асобы адзіночнага ліку і—ы ў 1-ай і 2-ой асобе множнага ліку, пераходзяць у е—э: ідзі — ідзем, ідзеце; нясі — нясем, нясеце; пячы — пячэм, пячэце; бяры — бярэм, бярэце.