Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што вы нес—це? Мы няс—м жыта на продаж. Калі гаспадар у карчме скач—, то гаспадарка ў дварэ плач—. Калі ма—ш грошы, ня будз—ш хадзіць босы. Калі матка сына балу—, пятлю яму гату—. Тады хіба перастане, калі ўся сарока бела стан—. Ласка — не каляска: сеўшы не паедз—ш. Ма—ш статак — мусіш мець і ўпадак. Матка — не граматка: за злотку ня куп—ш.

Правіла 46. Дзеясловы з зваротным займеньнікам ся:

1) Некаторыя дзеясловы зьліваюцца з зваротным займеньнікам ся: мыюся, сьмяюся; мыешся, сьмяешся, чэшашся; мыемся, сьмяёмся, чэшамся і г. д.

Пры спражэньні займеньнік беспасярэдна далучаецца да дзеяслова: бярэшся, робішся, бяромся, робімся, берацеся, робіцеся.

2) Толькі ў 3-яй асобе адзіночн. і множн. ліку і ў неазначальнай форме канчатак цься дае ў вымове і на пісьме цца: ён мыецца, чэшацца, хваліцца, сушыцца, варыцца; яны мыюцца, чэшуцца, хваляцца, сушацца, варацца, заместа: „мыецься, чэшацься, сушыцься, варыцься“ і г. д.

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.

Практыкаваньне 56. Ня ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. За мухай не зганяешся з абухам. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. Калі вядзецца, то і на шчэпку прадзецца. З роспачы і ў агонь кінешся. Ня хочацца, дык і няможацца. Калі топішся, то і за брытву хопішся. Язык Кіева дапытаецца. З кім спазнаешся, такім сам станешся. Не баішся ківа, пабаішся кія. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляецца. І на мулкім высьпішся, калі спаць хочацца. Проці вады ня сплывешся. Пытаючы, дапытаешся. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Век жывеш, век вучышся. Што ў лесе родзіцца — у дварэ згодзіцца. Льлецца Нёман паміж гораў, сьветлы, чысты, як раса. Шум некі ад пушчаў нясецца. Лес туманам заснаваўся. Белаватаю