Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакропіць, сонца прыгрэ— — цьвіце вярбіна, рунь зеляне—. Улетку сонца падыма—цца высока і сьвеціць доўга. Чым даўжэй сьвеціць сонца, тым болей яно награва— зямлю. Чу—цца ў Нёмнавай гутарцы жаль. Дожджык се— беспрастанку. Цяжка працу— чалавек на полі і ў гародзе. Знойдз—цца кожнаму праца. Сядзіць паня ў чырвоным жупане; хто жупан здыма—, той сьлёзы раня— (цыбуля). Рыечка ры—, а скачка шчабеч— (сьвіньня і сарока). Шчука сун— — лес павяне, на тым месцы цэркаў стан— (каса).

Правіла 45. Дзеясловы множнага ліку цяперашняга і будучага часу не пад націскам маюць канчаткі:

1. У 1-ай асобе І-га спражэньня — ем, а пасьля зацьвярдзелых зычных — ам: ведаем, пасеем, пішам, скажам.

Дзеясловы ІІ-га спражэньня канчаюцца на — ім—ым: просім, спалім, паложым, гаворым.

2. а) У 2-ой асобе І-га спражэньня — еце, а пасьля зацьвярдзелых зычных — аце: ведаеце, пасееце, пішаце, скажаце.

Дзеясловы ІІ-га спражэньня маюць канчаткі — іце—ыце: просіце, спаліце, гаворыце, паложыце.

б) Але калі націск прыдзецца на канец, то канчаткі дзеясловаў ІІ-га спражэньня астаюцца бяз зьмены — іце—ыце: сядзіце, пасьпіце, крычыце, згарыце.

Дзеясловы І-га спражэньня маюць канчаткі — яце—аце (пасьля зацьвярдзелых зычных, як і не пад націскамі): несяце, печаце, бераце (бач. прав. 42, А, 1).

ЗАДАЧКА 35-ая. Сьпісаць і, заместа рысак, паставіць патрэбныя літары: а, я, і, ы, е.

Два вякі жыць ня будз—м. Зна—мся дома — знаймася і ў людзях. Калі не нажн—м, то і не назьбіра—м. Калі не намалоц—м, то і не накалоц—м. Не ўрадзіў мак — перабудз—м і так. Пераначу—м — болей пачу—м. Прышло махам — і пойдз— прахам. Праглынутага ня выплюн—ш, а выплюнутага не падым—ш. Тады пабач—м, як заплач—м. Сядз—м на калодзе, пагавор—м а прыгодзе. Гавор—це, гамоніце, а ня веда—це, дзе звон—ць. Што пасе—це, то і сажн—це.