Дзеясловы ІІ-га спражэньня канчаюцца на — іш—ыш: просіш, ходзіш, паложыш, гаворыш.
2) Дзеясловы І-га спражэньня ў 3-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчаткі — е, а пасьля зацьвярдзелых зычных — а, ён думае, ведае, кажа, піша.
Дзеясловы ІІ-га спражэньня канчаюцца на — іць—ыць: ён просіць, ходзіць, паложыць, гаворыць (бач. прав. 42, А, 1).
ЗАДАЧКА 33-яя. Сьпісаць і, заместа рыскаў, паставіць, дзе трэба, літары е, а, і ці ы.
Вым—ту разком — выв—зу вазком. Гвалтам возьм—ш, але даць — не дасі. Глухі не дачу—, дык прылож—ць. Дай на тры дні, а возьм—ш злыдні. Далей палож—ш — бліжэй возьм—ш. Далей паедз—ш — скарэй у дварэ будзеш. Думаю гораду ня возьм—ш. Дурань не дабач—ць, а разумны прабач—ць. Душа мая крывая — усё прыма—. Душа меру зна—. Заглян— сонца і ў наша аконца. Затым сьляпы плач—, што сьцежкі ня бач—ць. Шылам патакі ня хвац—ш. Зямелька, матка наша, і корм—ць, і по—ць, і адзява— нас. Зямля ні тон—, ні гарыць. Зьзя—, зьзя— дый блісьн—. Золата і ў краме дастан—ш, а свайго розуму нікому ня прыстав—ш. З малое іскры быва— часам вялікі пажар. І курыцаю запя—, калі за жывое каго забярэ. Цыган, як гале—, дык сьмяле—. Кінь хлеб-соль ззаду — знойдз—ш наперадзе.
ЗАДАЧКА 34-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або а.
Сабака бега—, а птушка лята—. Рыба плава—, а вуж поўза—. Пісар піш—, а касец косіць. Кравец шы—, а каваль ку—. Журавель ляціць, а жаба скач—. Ластаўка лепіць гняздо, а верабей у—. Узіму вада замярза—, а ўлетку раста—. Дзе араты плач—, там жняя скач—. Хто ўлетку халадку шука—, той узімку галада—. Хто дба—, той і ма—. Дом буду—цца цесьлямі. Цемната ўсё гусьце— і гусьце—. Неба ясьне—. Прыгрэ— сонца, і сьнег растан—. Дожджык