Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
1-я асоба.

2-ая.

3-яя.

І-е спражэньне:

Адзіночны лік.

льл-ю льл-еш льл-е
няс-у няс-еш няс-е
бяр-у бяр-эш бяр-э
пяк-у пяч-эш пяч-э
Множны лік. льл-ём льл-яце льл-юць
няс-ём нес-яце няс-уць
бяр-ом бер-аце бяр-уць
пяк-ом печ-аце пяк-уць
1-я асоба.

2-ая.

3-яя.

ІІ-е спражэньне:

Адзіночны лік.

сядж-у сядз-іш сядз-іць
ста-ю ста-іш ста-іць
маўч-у маўч-ыш маўч-ыць
гар-у гар-ыш гар-ыць
Множны лік. сядз-ім сядз-іце сядз-яць
ста-ім ста-іце ста-яць
маўч-ым маўч-ыце маўч-аць
гар-ым гар-ыце гар-аць

Тут трэба заўважыць толькі тое, што калі націск на канцы, то ў дзеясловах І-га спражэньня ў 2-ой асобе множнага ліку пішацца ў канчатку а—я (нес-яце, бер-аце), як у першым складзе перад націскам (бач. прав. 12, Б, 1).

2) Калі-ж націск не на канцы, то ў 2-ой асобе множнага ліку пішацца канчатак, як і пад націскам:

а) у ІІ-м спражэньні заўсёды і—ы: корм-іце, бач-ыце, гавор-ыце і г. д.

б) у І-м спражэньні пасьля зацьвярдзелых гукаў, як і пад націскам, астаецца — а: каж-аце, піш-аце, плач-аце і г. д.

У іншых разох дзеясловы І-га спражэньня не пад націскам на канчатку маюць — е: чыта-ем, думаем, мы-ем, грэ-ем і г. д.

3) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне: ідзеш, арэш — ідуць, аруць (І-е спраж.); сядзіш, маўчыш — сядзяць, маўчаць (ІІ-е спраж.). Тут ясна, што пісаць.

Але калі націск не прыпадае на канчатак, то трэба глядзець, што стаіць у канчатку неазначальнай формы, і замеціць канчаткі ІІ-га спражэньня. Дзеясловы ІІ-га спражэньня маюць такія канчаткі:

а) — іць—ыць: раб-іць, бач-ыць — робіш, бачыш — робіць, бачыць — робім, бачым — робіце, бачыце — робяць, бачаць.