Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 13. Правапіс прыметнікаў.

І. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон.

Правіла 32. а) Назоўны склон адзіночн. ліку.

1) Прыметнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне (на пытаньне — які?) маюць канчатак — ы—і: добры, малады конь; сіні колер, воўчы зуб.

2) Прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне (на пытаньне — якая?) маюць канчатак — ая—яя: добрая сястра, воўчая лапа, сіняя папера, раньняя вясна.

3) Прыметнікі ніякага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне (на пытаньне — якое?) маюць канчатак — ае—яе не пад націскам: добрае дзіця, вялікае возера, сіняе неба, лішняе акно; а пад націскам канчатак будзе — ое: глухое месца, старое гумно.

4) Прыметнікі множнага ліку ўсіх радоў у назоўным склоне (на пытаньне — якія?) маюць канчатак пры цьвёрдай аснове — ыя, і ія — пры мяккай аснове: новыя сталы, новыя кнігі, новыя вокны; сінія калёры, сінія стужкі, сінія нябёсы.

Практыкаваньне 41. Стары верабей на мякіну ня квапіцца. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лавай валяецца. Апошні раз бываю ў вас. Апошняе спатканьне. Чужая хата горай ката. Чужое дабро ня грэе. Жоўтае жытняе поле ціха калосьсем шуміць. Сінія хвалі шумяць і бурляць. Хмурна выглядае стары лес. Узышла ўжо першая вячэрняя зорка. Раньняя птушачка носік цярэбіць, а позьняя вочкі працірае. Сіняе неба стала яшчэ сінейшае. Чую звон я нудны, рэдкі, невясёлы. Ліпы старыя шумяць за сьцяною. Плачуць бязьлістыя ліпы старыя. Пакарочалі цёплыя летнія дзянькі. Добрае ляжыць, а злое бяжыць. Лішняя дабрата — дурата. Перастала грэць яснае сонейка. Насталі кароткія туманныя асеньнія дні. Вялікія сьветлыя вокны прыветна глядзелі на вуліцу. Па траве лёталі беленькія і чырвоненькія матылёчкі. Воўчая доля расьце скора. Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. Лішняя нітка — палатну завада. Не апалі яшчэ раньнія росы. Па