Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сялей. Квіта, пане Мікіта! Кепска, пане Грыгоры: што далей, то горай. Папаўся, жучку, у белую ручку! Вярні, маці, шубу — едуць дзеці з шлюбу! (п.). Расьці, зельле, градою, застаюся ўдавою! Знаць, ты, дзіцятка, сем лет ляжала, што твая кветка на вадзе завяла!

6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.

Правіла 31. Некаторыя памяншальна-ласкальныя іменьнікі маюць устаўку (суфікс) — ак або ык, якая не пад націскам чуваць нявыразна.

Калі ў родным склоне нявыразны гук выпадзе, то пішацца ак: ельнічак — ельнічка, чаўночак — чаўночка, садочак — садочка; а калі ня выпадзе, то будзе ык: пальчык — пальчыка, галубчык — галубчыка, дубчык — дубчыка.

Практыкаваньне 40. Сьпісаць і словы з суфіксам ак—ык падчыркнуць.

Бедна наша галовачка, што чужая староначка. Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным браткам-саколікам. Разумен гаршчочак, а ў ім сем дзірачак (галава). Поўны падпечак белых курачак (зубы). За бярэзьнічкам брэша талалайчык (язык). Гаспадарочак, гаспадарочак! прымі наш вяночак. Напаілі жнеечак з дубовае бочкі. А што-ж цябе прынясло — ці чаўночак, ці вясло? Мяне сюды прынясло ні чаўночак, ні вясло: прынёс мяне сівы конь да матчыных да акон (п.). Прыляцеў сакалочак у зялёны садочак. Хлопчык абрэзаў пальчык. Ветрык павее — ня зьвее. Выслужыў хлеба кусочак да солі драбочак. Колькі я сьцежачак перайшла, нідзе роднага татачкі не знайшла. Зьбірайцеся, тучкі, у кучкі, да зараз дожджык будзе гаспадаром на ўздыханьне, а жнейкам на аддыханьне! З-пад правай рукі вылецеў ясны сакалочак, а страла за ім у сьлядочак. Ступай, коню, шырэй у садочак, стукні капытам у церамочак. Запалю сьвечачку, пагляджу ў печачку: чатыры качачкі, гаршчочак кашачкі. Запалі, мамачка, сьвечку, ды выйдзі дзеткам на сустрэчку! Колькі я сьцежачак перайшла, роднага ойчанькі не найшла; колькі баяраў перабрала, роднага ойчанькі не пазнала.