На вяку ўсяго нажывеш. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. На сваім сьметніку і певень сьмелы. На ўзгорку былі сялянскія могілкі. Ня кукуй ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары! Сірату пакінулі жыць пры купцу. Рана была на пальцы. Агонь разлажылі на леташнім вогнішчы. Блішчалі зоры ў нябесным прасторы. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Пры цару была паншчына. А воўку памоўка, а воўк тут. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. На пажарышчы часова стаяла новая будова. У канцы грэблі шумяць вербы. За сялом, у полі, у жоўценькім пясочку, пахавала маці маладую дочку. Ня было уцехі ў мацярынскім горы. На абшары тым шырокім прыгожа нівы красавалі.
ЗАДАЧКА 25-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак, літары Е або І.
Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышын—. Ціха месяц адзінокі ходзіць ў неб— над зямлёю. Усё зьмяшалася ў туман—. Ціха на пол— ў палудзень гарачы. Сьвішчуць сані на мароз—. У белым сьнез— маладняк. Моцна хлопец занудзіўся па брац—, па мам—. Над збожжам убогім вецер гуляе на вол—. Ходзяць па пол— ў раздум’— мужчыны. Бронісь быў самы маленькі ў хац—. Сьвежая магіла выкапана ў дол—. Узіму ў лес— і на пол— шмат менш птушак і зьвяроў. У родным кра—, як у ра—. Салавейка жыў у зялёным га—. На бераз— рэчкі стаяла цэлая куча народу. На злодзе— шапка гарыць. Дзесятая вада на кісял—. Зябнуць вербы на мароз—. Ходзіць шум па лес—. Пацямнела ў хац—. Вее вецер за вугламі, у комін— галосіць. Кветка красуе на грунц— ўбогім. На пагорку, у чыстым пол—, крыж стаіць убогі. Па сіняй раўнін— за хмаркаю хмарка плыве. На балоц— з чаратамі лазьнякі шапталі. Трэцца жыта ў пыл на просьц—. Многа смутку ў песьн— гэтай. У родным кра— ёсьць крыніца жывой вады. Пад стольлю ў павуцін— б’ецца муха-сіраціна. Ветрык паўднёвы ў луз— квяцістым калыша траву-сенажаць. Бусел клякоча ў гнязьдз— над хваінай. На дварэ было