Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а сваё дураваньне. Нядзел— — сёмы дзень у тыдні. Гаспадын— падала сьнеданьн—. Полым— ахваціла ўвесь будынак. Ускінуў бярэм— на рам—. Дарма надзе— была. Спаленай нівы жаданьн— ня збыта: міма хмурынка прайшла. Усё пра шчасьц— нам казала. Пазычаньн— на неадданьн—. Зельл— заглушыла грады. Карэньн— пасохла. Няхай плачам ў сіняй далі песьн— разальлецца! Круціць вецер сухое лісьц—. Шчасьц— цьвіло тут, як макавы цьвет.

б) Назоўны склон множнага ліку.

Правіла 25. Іменьнікі множнага ліку ў назоўным склоне для ўсіх радоў маюць пры цьвёрдай аснове канчатак ы, а пры мяккай і гартаннай (задня-нёбнай) аснове — і: браты, хлопцы, гарады, подпісы; вокны, колы, нябёсы; сёстры, галовы, каліны; кавалі, рогі, краі, салаўі; полі, здарэньні, іменьні; дулі, ногі, рукі і г. д.

Але ад гэтага правіла здараюцца такія адступленьні:

1) Некаторыя іменьнікі з цьвёрдай асновай, апроч звычайных канчаткаў множнага ліку (ы), маюць і другія канчаткі, напр.:

а) іменьнікі з суфіксам — ан—ян ужываюцца і з канчаткам е, хоць лепш пісаць ы: селянін — сяляны — сяляне, мешчанін — мяшчаны — мяшчане, цыган — цыганы — цыгане, мінчанін — мінчаны — мінчане, баярын — баяры — баяра (тут гук „а“ заместа гука „э“ пад уплывам аканьня).

б) іменьнікі з суфіскам — ат—ят (назовы маладых жывёлін) ужываюцца і з канчаткам а, але лепш пісаць ы: кураня — кураняты — куранята, лісяня — лісяняты — лісянята, ваўчаня — ваўчаняты — ваўчанята, цяля — цяляты — цялята; таксама небажа — небажаты — небажата, дзяўча — дзяўчаты — дзяўчата, курча — курчаты — курчата і інш.

Часам ужываюцца і такія формы: рукаў — рукавы — рукава, вароты — варота, дровы — дрова.

2) Наступныя іменьнікі з цьвёрдаю асноваю маюць канчатак і заместа ы: сусед — суседзі, люд — людзі, гон — гоні (пэўная мера зямлі), чорт — чэрці, калена — калені; радзей сустракаецча ў гэтых словах канчатак ы: чарты, суседы, гоны, калены.