Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Практыкаваньне 31. Каб воля, знайшоў-бы сабе поле. Ня разам Вільня збудавалася. Няведаньне ня чыніць граху. Нас запрасілі на вясельле. Лазьня стаяла за гумнамі. Яго доля ў канцы поля. Наша поле багата родзіць. Пры гасьцінцы стаяла кузьня. На хаценьне ёсьць цярпеньне. Няволя і плача, і скача. Старая чарэшня ссохла. Не канечне яму яечня. Поле роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Вам незнаёма нядоля людзкая, беднага жыцьця нуда. Змалочанае зерня веюць. Загула малатарня ў халодным асеньнім паветры. Полымя ахваціла ўвесь будынак. Гаспадыня падала сьнеданьне. Белае поле, чорнае насеньне, хто яго сее, той разумее (пісьмо). Чую прычытаньне, чую плач я нечы. Іван любіў езьдзіць на паляваньне. Гняздо сваё вожык робіць з сухога лісьця. Ускінуў бярэмя на рамя. Вецьце было купчастае. Дарма надзея была. Дурное палажэньне і добраму спакушэньне. Шчасьце цьвіло тут, як макавы цьвет. Круціць вецер сухое лісьце. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Стаіць хвоя на кургане. Сям’я душ трыста, багата, а ўсяго два локці хата. Сьвіньня стала рыць карэньне. Крыльля ў ветраку круцяцца ад ветру. Вецер паламаў гальлё. Настала добрае жыцьцё.

ЗАДАЧКА 23-ая. Сьпісаць і вамест рысак паставіць літару я або е.

Круглае пол—. Каб вол—, знайшоў-бы сабе пол—. Няшчасьц— ў дзецях — няшчасьц— ў лецях. Лазьн— стаяла за гумнамі. Нас запрасілі на вясельл—. Пры гасьцінцы стаяла кузьн—. На хаценьн— ёсьць цярпеньн—. Нявол— і плача, і скача. Старая чарэшн— ссохла. Не канечне яму яечн—. Пол— роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Поўна пун— авец. Загула малатарн—. Змалочанае зерн— веюць. Падае сухое лісьц— з дрэў. Стала пол— чыстае. Белае поле, чорнае насеньн—; хто яго се—, той разуме—. Чую прычытаньн—, чую плач я нечы. Брат любіў езьдзіць на паляваньн—. Чалавек мае ўяўленьн— і сумленьн—. Сьмецьц— выносяць на сьметнік. Вецьц— было купчастае. Студн— была на панадворку. Не караньн—,