Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў НЕ, НІ.

Правіла 22. Адмоўе не (ня) з наступнымі за імі словамі пішацца зьлітна і асобна.

А. Зьлітна яно пішацца ў такіх разох:

1) Калі слова бяз не ня ўжываецца: нябожчык, небарака, немач, недасол, нягада.

2) Калі слова з адмоўем можна замяніць другім падобным па значэньню словам без адмоўя: няшчасьце — гора, непрыяцель — вораг, няпраўда — падман, нягодны — благі, невялікі — малы, нявесела — смутна, неспадзявана — раптоўна.

3) Калі слова без адмоўя не мае адваротнае, супраціўнае значэньне: няшчасьце — шчасьце, няпраўда — праўда, неахайны — ахайны.

4) Не пішацца зьлітна з неазначальнымі займеньнікамі: некаторы, неякі, нечага, нехта, нешта, нечы, неякісь і з некаторымі меснымі і часоўнымі прыслоўямі: некалі, недзе, некуды, неадкуль, прычым у такіх разох на не прыходзіцца націск.

Б. Не (ня) пішацца асобна:

1) Ад дзеясловаў — не перачытаць, ня вернешся, не прайсьці, за выключэньнем слоў, каторыя бяз не ня ўжываюцца: недамагаць, ненавідзець, няволіць, няможацца.

2) Калі за сказам з адмоўем ідзе сказ з адваротным, супраціўным значэньнем, г. значыць, калі пасьля адмоўя стаяць злучнікі а, але; напр: Не векавое, а ракавое. Гэта былі не разумныя, а хітрыя людзі.

3) Калі пасьля адмоўя можна сказаць ёсьць: Ня дзіва (ня ёсьць дзіва), што малако сіва. Багацьце ня шчасьце (ня ёсьць шчасьце, а нешта іншае).

Практыкаваньне 29. Няпраўдаю сьвет пройдзеш, але назад ня вернешся. Пісаў пісака, што не перачытае небарака. На бітай дарозе трава не расьце. Сыты галоднаму не спагадае. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Шкода — у дварэ няўзгода, а на дварэ непагода. Калі нярод, дык і неўмалот. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Не называўся забытым мой край. Хто пытае, той ня блудзіць. Што сабе ня