Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

залежыць дзела. Перад невадам рыбы ня ловяць. Адважны не баіцца няўдачы. Ад сварак не баліць карак. Ад роднага таткі прыемны і латкі. Над хатай лётаў каршун. Сноп ад снапа на дзьве стапы. Абсьліненая воўкам авечка ў лес бяжыць. Не аб тым гутарка. Адказ, як шыла. Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі (гавораць пра стараннага, але няздольнага). Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля.

ЗАДАЧКА 22-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, з або с.

Зоркі ра—сыпаліся па небе. Ра—чынеце сені і хату! У—хапіўся, як апараны. Дуб шырока ра—пусьціў сваё гальлё. Сад ра—пусьціўся. Яйцо ра—душылася. Ра—ьмяні мне грошы! Ра—капайце гэтую яму! Ра—важыў, як ра—мазаў. Ра—хадзіўся, як Марка ў пекле. У—хадзілася шура-бура. Уступі дурню — спасеньне заслужыш. Дзьверы ра—чынены насьцеж. Яны жывуць бя—ьпечна. Бе—парадная справа. —крывіўся, як серада на пятніцу. —ьпераду грэе, а —заду вецер вее (загадка пра каваля). Ра—ьліўное мора. Жалем —ьціскаюцца грудзі. Цесна —ьбіліся нашыя вёскі. З неба —валілася зорка. Нашая хата стаіць на ў—горку. Жыта —жата. У—горкі абсохлі. Бе—надзейная справа.

Практыкаваньне 28. Сьпісаць і прыназоўнікі з, без (бяз), цераз падчыркнуць.

Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Часам з квасам, а парою з вадою. Без запасу ані часу. Бяз прылады нічога ня зробіш. Баба з калёс — калёсам лягчэй. Хітра, мудра, з невялікім коштам. Мой мілы пакою, добра мне з табою! З песьні слова ня выкінеш. З чужога каня і ў балоце злазяць. З поўначы цёмнае нудная восень прыйшла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Цераз поле чалавек ідзе. Які гэта старац з хлопцам ідзе? Бяз часу ня будзе квасу. Мышы ўміраюць без яды цераз некалькі гадзін. Хаты будуюць з дзерава. Выйшаў араты з плугам на поле. Выйшлі жнеі з сярпамі на ніву. Без языка, а мудра гаворыць (кніжка).