Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакою, добра мне з табою! З чужога каня і ў балоце злазяць. Цераз поле чалавек ідзе. Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсьці. Пакуль сыты ссохне, дык худы здохне. Куды конь з капытом, туды і рак з клешняй. Грошы круглы, адтаго і коткі. Ластачкі падпускае. Ня ведаеш, ад чаго палепшае. Ад ціха ўсё ліха. Начлегу з сабою ня носяць. Сьмех з панскіх ботаў: адзін згарэў, а другі сабака зьеў. Сказаў казку з прыказкаю. Работа не бясчэсьціць чалавека. Астаткі з хаткі. Ні сшыць з ім, ні спароць. У яго і ўзімку лёду не дастанеш. Перад сьмерцю ўсе роўны.

ЗАДАЧКА 21-ая. Сьпісаць і прыназоўнікі напісаць разам ці асобна.

Мы ў—вайшлі ў—хату. Кола на—ехала на—камень. Голуб кружыўся над—хатай. Мы да—йшлі да—хаты праз—гадзіну. Сонца за—йшло за—гору. Яблык зава—ліўся за—дзерава. Цесьля скінуўся з—страхі. Ён пад—скочыў пад—столь. З—касою пагоды ня ждуць. З—плеч ды ў печ. Ты ад—варот, а ён цераз—плот. У—лені баляць калені. Нож за—кінуўся за—стол. Шалёная муха ў—кусіла за—вуха. Калі ў—род, дык і ў—малот. На—галодны зуб добра і гэта. На—доўгі век, на—добрае здароўе. Над—пешым арлом і сарока з—калом. На—свайго на—паў. На—аднэй нядзелі сем пятніц. На—няўся, як пра—даўся. На—сем двор адзін тапор. На—сваім каню, як хачу, скачу. На—страшыў мех, дык і торба страшна. Тады маю, як у—руках трымаю. Няма торгу бяз—звадкі. Адзін вандроўца па—моры прабыў без—яды больш за—шэсьць дзён і потым на—пісаў, як ён жыў у—часе голаду. У—першыя дні яго мукі былі страшэнныя.

Практыкаваньне 27. Сьпісаць і падчыркнуць прыназоўнікі і прыстаўкі з літарамі д і б.

Пад табой забілі каня. Паднёс вышэй нябёс. Падступецеся бліжэй, пакланецеся ніжэй. Пад ляжачы камень вада не бяжыць. Адкуль грэх, адтуль і спасеньне. Адвага гарады бярэ. Ад ліха ціха, але і дабра ня чуваць. Адкуль хмары, адтуль і дождж. Ад пачыну