Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы далі малака ў чаропачцы. Кошцы — шуткі, а мышцы — сьлёзы. Лёд на рэчцы затрашчаў. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы (каноплі).

Правіла 19. 1) У злучэньнях СТН, СТЛ, ЗДН і РДН зьнікае Т і Д:

чуваць і пішацца: заместа:
пачэсны пачэстны
позны поздны
шчасны шчастны
шаснаццаць шастнаццаць
слаўся стлаўся
міласэрны міласэрдны

і г. д.

2) Злучэньні ДЦ і ЦЬСЯ дзюць ЦЦ:

чуваць і пішацца: заместа:
дваццаць двадцаць
пятнаццаць пятнадцаць
мыцца мыцься
часацца часацься

і г. д.

Практыкаваньне 23. Сьпісаць і заўважыць правапіс надрукаваных курсывам слоў.

Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Мы вучыліся францускай мове. Лепш позна, як ніколі. Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між славянамі! Слаўся туман па даліне. Нешчасьліва наша доля нам нічога не дала. Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай. Двойчы дзесяць — дваццаць, а двойчы дзевяць — восемнаццаць. Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёзд, у кожным гнязьдзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яец — сем чорных і сем белых (год). Яны спазьніліся на лекцыю. Конь і на чатырох нагах спатыкаецца. На беднага Макара шышкі валяцца. Чужое лычка плаціцца рамушком. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У го-