Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да пляменьніка. Недалёка ад нашае вёскі пачынаецца вялікі лес. Голы разбою не баіцца. Напужаная варона і куста баіцца. Рассыпаецца драбней маку. Ніткі ссукалі ды сталі віць клубок. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Мой брат ехаў конна. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Разводзяцца зубры дужа няскора, бо цяляты ссуць надта доўга.


§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.

Правіла 18. 1) Злучэньні ТЦ, ЧЦ чуваць як ЦЦ, а лучэньні ТЧ, ДЧ, як ЧЧ

чуваць: пішацца:
маццы(матка) матцы
даццы(дачка) дачцы
загаччык загадчык
рэццы рэчцы
старасьвеччына старасьветчына

і г. д.

2) Злучэньне ДС дае ў вымове Ц, але пісаць трэба ДЗ

чуваць: пішацца: заместа:
люцкі людзкі людскі
швэцкі швэдзкі швэдскі

і г. д.

3) Злучэньне ТС дае Ц

чуваць і пішацца: заместа:
полацкі полатскі
брацкі братскі
брацтва братства

і г. д.

4) Злучэніні ЖС, ЗС даюць С

чуваць і пішацца: заместа:
боскі божскі
францускі французскі

і г. д.

Злучэньне ШЦ чуваць, як СЦ

чуваць: пішацца:
косцы кошцы
мысцы мышцы

і г. д.