Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скача (венік). У нас дзеравя—ыя ложкі. У сенях шкля—ыя дзьверы. Насталі вае—ыя часы. Сьцены пабеле—ы мелам. З палатна — палаце—ая і рэч. Рань—яя зорка. Побач з камяніцай стаіць драўля—ы дом. Узышла вячэр—яя зара. Каля гары былі вапе—ыя капальні. Халодны асень—і вечар. Скоша—ы луг стаіць пусткаю. Спале—ая хата ўжо адбудована. На скоша—ым лузе пасьвілі коні. Выскачылі юры з-пад каме—ай гары. Напха—ая пухам ляжыць пад вухам (падушка). Чырвоны колер, він—ы смак, каме—ае сэрца — што гэта так? (вішня). Брат прыехаў кон—а. Пісьме—аму і кнігі ў рукі. З часам з торфу робіцца каме—ы вугаль. Ні зьліча—а, ні сьпіса—а, колькі на ім абручоў (клубок). Цалава—ы, мілава—ы пад лаву схава—ы (лапаць). Насталі кароткія тума—ыя асень—ія дні. Большая палавіна школы была застаўле—а лаўкамі. Гудуць мядзя—ыя званы. Дрыжыць званіцы мур сьцюдзё—ы. Усплыў месяц над сон—ай зямлёю. На ўзгорку рос малады сасонь—ік. Гудзе неўгамон—ых пчолак рой. Гэты звычай забабо—ы.

Практыкаваньне 20. Сьпісаць і словы з падвойнымі літарамі падчыркнуць.

Паддайце мех на плечы! Быдла аддалі на пашу. Грозен рак, да ззаду вочы. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, пасьля зімы сьляды знаць (барана). На „саракі“ мужык пытаецца, ці далёка да ракі. Льлецца крынічка, плюскоча вада. Гарох рассыпаўся па зямлі. Цягнецца нітка, а на клубок не зматаць (дарога). У паўкапе трыццаць адзінак. Даглядайце зубоў: бяззубаму блага. Наста раззула малога Цішку. Бяссонная ноч. Сьціскаецца сэрца ад болю. Страхі найчасьцей здараюцца ўначы. Увосень неба засьцілаецца хмарамі. Ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам. Трасецца, калоціцца — аб людзях клапоціцца. Ссохлі травы. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяваць. Сонны, як мёртвы. Таннае мяса сабакі ядуць. Страчанага ня вернеш. Гарох ссыпалі ў судзіну. Шпак на дубе расьсьпяваўся. Дубы наабапал лагчыны стаялі. У тузіне дванаццаць адзінак. Дзядзька хадзіў на досьвідкі