Практыкаваньне 18. У сяле пабудавалі каменны дом. Мы купілі насьценны каляндар. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). У нас дзеравяныя ложкі. У сенях шкляныя дзьверы. У поўкапе трыццаць адзінак. Капа мае шэсьцьдзесят адзінак. Каля гары былі вапенныя капальні. Няпісьменны, як сьляпы. Скошаны луг стаяў пусткаю. Выскачылі юры з-пад каменнай гары. Чырвоны колер, вінны смак, каменнае сэрца — што гэта так? (вішня). Брат ехаў конна. Пісьменнаму і кнігі ў рукі. Гэты звычай забабонны. Паддайце мех на плечы! На ўзгорку рос малады сасоньнік. Гарох рассыпаўся. Збожжа ссыпалі ў судзіну. Усплыў месяц над соннай зямлёю. З часам з торфу робіцца каменны вугаль. Год мае дванаццаць месяцаў. У лютым месяцы дваццаць восем або дваццаць дзевяць дзён. Дзе коратка, там і рвецца. Як гукнеш, так і адгукнецца. У голад і нішчымнае смачна есца. Пытаецца люты, ці добра абуты. Што ў лесе родзіцца — у дварэ згодзіцца. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. У горы нагаруецца, а ў дабры накрасуецца. Пазычаньне на неадданьне. Зоркі рассыпаліся па небе. Даглядайце зубоў: бяззубаму блага. Грозен рак, да ззаду вочы. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Наста раззула малога Цішку. Ссохлі травы. Сонны, як мёртвы. Напужаная варона і куста баіцца. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Наабапал лагчыны стаялі дубы. Таннае мяса сабакі ядуць. Выратаваны з вады конь і лужыны баіцца. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяваць. Голы разбою не баіцца.
Практыкаваньне 19. Сьпісаць і словы з падвойнымі літарамі падчыркнуць.
Бура паламала гальлё. Пасьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. На вясельлі граюць музыкі. Уражжа сіла на грэх спакусіла. Во калі разарэньне: ні табакі, ні карэньня! Па хаце валялася сьмецьце. Цукровы гарох пакінулі на насеньне. Жыў на сьвеце справядлівы судзьдзя. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Хата стаяла на раздарожжы. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. Сёньня дзень