Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Баязьліваму і страх здаецца. Не сьпяваюць птушкі. Сьціхнуў лесу шолам. Сьліна бывае заразьлівая. Гасьне корчык на камінку. Поле апусьцела. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі. Шкло якоесь цьмянае. Наста якаясь сьлязьлівая. Мяккі сьнег лятае пухам. Маці схінулася над калыскай. Згінуў сьнег з палёў даўно. Яблыні цьвілі белым цьветам. Замерзьлі лужынкі. Цьвёрдую пасьцельку прыгатаваў мароз для мяккага сьнегу. Зачыняйце шчыльна дзьверы! Гаварыў ён зьняважліва і насьмешліва. Падзьмуў сівер, і папаўзьлі па небе сьнегавыя хмары. Ад баязьні мала прыязьні. Часьцей і гусьцей залёталі сьнегавыя пушынкі. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Сьляпы сьляпому не павадыр. Ісподак скінуўся ды разьбіўся. Апанавала млявасьць. У Нёмне рыбу вудзіў дзядзька. У нізкіх мясьцінах заўсёды зьбіраецца вада. У нашым лесе мядзьведзь — самы вялікі зьвер. З людзьмі мядзьведзь ня любіць сустракацца. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло. Поле жыцьцём трапятала, ўсё пяяла і цьвіло. Чуецца говар мне сьпелае нівы.


§ 7. Правапіс галосных.

Літары О, Э.

Правіла 11. Гукі о, э (а таксама ё, е) чуваць выразна толькі пад націскам: горы, рэчкі, добра, чэрап; сьлёзы, вёдры, сені, вецер.

Калі націск зыходзіць з гэтых гукаў, то заместа о, э чуваць і пішацца а, а заместа е, ёя: горы — гара, рэчка — рака, чэрап — чарапы; лес — лясы, вербы — вярба, увесну — вясна, сьлёзы — сьляза, вёдры — вядро, цёплы — цяпло.

Практыкаваньне 12. Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Стаіць гара высокая, а пад гарою — гай. Наш ячмень рэдкі, а ваш яшчэ радзейшы. Шэпчуць вербы над рэчкаю. Зашаптала вярба над ракою. Пачуўся птушыны шчэбет. Птушкі ў лесе шчабяталі. Увосень холадна, а ўзімку халадней. Увесну цёпла, а ўлетку цяплей. Кужэльнае палатно ткуць з кужалю.