ЗАДАЧКА 13-ая. Сьпісаць і паставіць літары о, а.
Папсавала гр—зь дарогу. На балоце гр—зка. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў круж—чак. Сад пакрыўся ж—ўтым лістам. Неба пакрылася ч—рнаю хмараю. Сьціх у лесе ш—лам. Куча бяр—зак расла пры дарозе. Пр—слы гнілыя на землю ляглі. Ціха на полі ў палудзень гар—чы. Над палямі змр—к прарваўся. Яму ўж— ш—сты год. Кветкі паж—ўклі. Краскі зацьвілі ж—ўценькім цьветам. Ч—ран мак, да смачан. Чуж—е лычка плаціцца рамушком. Ч—рная рыза не спасе, а белая ў грэх не ўвядзе. Шоўкавы венік — лёгкі дух. Ж—нка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Ч—рт-бы дзятла знаў, каб не яго даўгі нос. Малы малыш—к скінуўся з выш—к (ж—луд). Поле незьмяр—на, быдла нязьліч—на, пастух рагаты або цыбаты (неба, зоры, месяц). Воўны клач—к, дрэва суч—к, саломы пуч—к, рэменю шмацінка — вось і цэлая снасьцінка (хамут). Стаіць быч—к — малены бач—к (засланка). Разумен гаршч—чак, у ім сем дзірачак (галава). Пад адным капялюш—м чатыры браткі стаяць (стол). Іш—ў к нам, а прыш—ў к вам. Бур— сьціхла. Расьцьвіла пахучая чар—муха. Памарозілі шч—кі. Скончыўся зараньне век твой, ч—лавеча!
Правіла 10. Калі гукі з, с, ц, дз стануць перад мяккімі зычнымі, то вымаўляюцца мякка, і на пісьме ў такіх разох пасьля іх пішацца Ь (забіць, зьняць, звер, сьвет, радасьць, сьлёзы, цьвет, цьмяны, цьмець, дзьве, дзьвесьце, дзьверы, зьехаць, зьява, зьесьці).
Але перад мяккімі гартаннымі (задня-язычнымі) г, к, х яны вымаўляюцца цьвёрда, і мяккі знак ня пішацца: згінуць, скінуць, схіліцца.
Гэтае правіла не адносіцца да зацьвярдзелага гуку „ц“ (памацнець ад моц). Слова „цьвет“ з старога слова „твісті“.
Практыкаваньне 12. Упрочкі зьбірайся, а жыта сей. Сьветлая галоўка мысьлямі занята. Адна махнуша не гарыць, а цьмее. Асыпалася лісьце. Ад напасьці не прапасьці. Сьпі, маё дзіцятка! У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага не зьнявага. Ня шукай