нікога ня было. За вёскай — полі прытуліліся могілкі. Могілкі — полі адны-адзінюткі. На —зьмежку расла груша. Цяжка —здыхнуўшы, збаны пастаўлялі, клункі на межы паклалі жнеі. Шчыраю рукою ўбрала лета —весь белы сьвет. Сабраліся хлопцы —вечар. Страхі найчасьцей здараюцца —начы. — чужое шчасьце ня мухай —пасьці. Баламутка на —сякія штукі хутка.
Практыкаваньне 8. Перапісаць і заўважыць правапіс гуку і.
Прышло і лета. Бацька і маці вярнуліся з поля. Мы ішлі на рынак. Ён яго і поіць і корміць. Стукаў дзяцел і жаўна. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. Калі не наеўся, то і не наліжашся. Моцна сьпіць шырокая рака: глядзіш і здаецца, што яна мёртвая. Але гэта толькі здаецца: пад ковамі лёду ідзе работа, кіпіць жыцьцё. На лёдзе там і сям паказаліся палонкі. Варушыцца рака: чуе і яна вясну новага жыцьця. Трасе яна сваімі дужымі плячамі, і лёд ломіцца і трашчыць. На беразе стаіць цэлая куча народу. Тут і старыя, і малыя, мужчыны і дзеці. Аднаму і ў кашы няспорна. І рыкам леў сваім будзіў і лес стары, і чыста поле. Альбо іграй, альбо грошы аддай. Было ліха ды і пагоршала. Самі сьлёзы ідуць. Вот табе і на! З чаго хлеб, з таго і пірагі. Дудар дудару дарма іграе. Ліст на дрэвах пажоўк і асыпаўся. Ужо і халодная восень прышла. Толькі жыта маладое расьце і руніцца. Будуць ветры за вугламі выць і плакаць, і стагнаць. Пуста і ціха ўсюды. Сьпяць зімою купчастыя бярэзіны і магутныя дубы. Сьпяць і заўсёды зялёныя хвоі і яліны. Кусты і дрэвы таксама здаюцца нам зімою мёртвымі. Лісьце дрэву непатрэбна ўвосень, і яно іх скідае. Абміраюць назіму і вужакі, і жабы, і яшчаркі. Золата і ў попеле відаць. Калі грыбна, дык і хлебна. Нават свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю. Яны падлятаюць, крычаць і лапочуць крыльлем. На чужыне птушкі жывуць усе разам: тут поплеч і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. Мяккі сьнег лятае пухам і канца яму няма. Хто дбае, той і мае. Сіла і салому ломіць. Хай імчыцца наша песьня птушкай па-над гаем!