З ільну ткуць палатно. На прыгуменьні стаяў азярод. Снапы сушылі ў азяродзе. Снапы сушаць у вазяродах. Вокны адчынілі. У вадчыненым акне разьбілася шыба. Прыехаў мой брацейка з Альбова, пытаецца — сястрыца ці дома? З пахмурнага неба сыпалася імжака. Дзеці знайшлі асінае гняздо. У васіным гнязьдзе былі ашчыны. У сад вяла вузенькая сьцежка. Халодная восень прышла. Халодны асеньні вецер. Аржаная каша сама сябе хваліць. Жыта пасеялі на ільнянішчы. Сем варот у вадзін агарод. Коні імчаліся наўскапыта. Гэты цьвеце па ўсім сьвеце. Воран ворану воч ня выклюе. Дзеці забілі вужаку. Воўк залезны, а хвост альняны (іголка і нітка). Каменны вугаль дастаюць з зямлі. Імглін — павятовы горад на Магілеўшчыне. Птушка ня крыкне нідзе ні адна. Ніводнае зернятка не прапала. Радзівон касіў грэчку. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Аколіцы Вільні вельмі прыгожыя.
ЗАДАЧКА 4-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, у або ў.
Яны —вайшлі — хату. Хмарка на неба —зышла. Птушкі — лесе шчабяталі. Пусты —летку нашы сёлы: —се на полі за сярпом. Былі — бацькі тры сыны, да —се-ж яны Васілі. Жар гарыць — печы. Салавей сьпяваў — садзе. У родным краі, як — раі. Ціха на полі — палудзень гарачы. На —згорку расьце хвойка. Многа тут гразі — нягоду, многа пылу — летні жар. Аўдзей —сё між людзей. Сонейка толькі што —зышло. Нешта зьвініць — небе тоненькім срэбным звонікам. Жураўлі —гары крычаць. Куды ні глянь — —сюды зелена. Цесна зьбілісь нашы хаты, як авечкі — летні жар. Збожжа без пары пажоўкла — полі. Вада — рэчках абмялела. Вот —зышла —жо першая вячэрняя зорка. Пачуецца сабачы брэх, і —сё заціхае. Хлопцы надумаліся пайсьці — грыбы. Чорныя баравікі так і стаялі — іх вачох. Гаснуць агні па хатах, і — вёсцы наступае цішыня. Месяц яшчэ ня —зышоў. Са страхам —зышоў Міхась на ганак школы. — школе яшчэ