Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 12-ая. Аб’ясьніць знакі прыпынку.

Устань ты, старонка — родная маці! Годзі зімовага рабскага сну! Выйдзі на поле, на сенажаці, выйдзі спаткаці вясну! (Я. Куп). За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой; у крыўду ня дайся, свайго дабівайся, адвага хай будзе з табой! Хай горкія сьлёзы, што ў сьпеку, ў марозы ліюцца па беднай зямлі, дадуць табе, браце, сіл гора змагаці і ў сэрцы распаляць агні! (Я. Куп). Ранюткі час. Нідзе нікога. Між дрэў зьвіваецца дарога, а па дарозе ты з кашом у лес шыбуеш ціхачом (Я. Кол). Весела пазірае ўвесну сонца на зямлю, як маці на сваё дзіця: загляне яно ўсюды — і ў бедную сялянскую хату, дзе так бедна і нявесела, і на пяшчаную горку, і ў лагчынку, дзе думаў сьнег знайсьці сабе прыпынак; і ў лес, і на луг — усюды льлецца яго сьвет і цяпло. Што мне багацьце? Бяз грошай, бяз золата быў-бы магнат я, кароль, багатыр там, дзе пад націскам роднага молата жыцьце куецца (А. Гар.). Будзіцца со сну наша зямліца; расьце на кусьце лісточак, і зелянее тады травіца; аджыў жучок і матылёчак; шэра зязюля зранку і ўвечар яра кукуе ў садзе; павее ціхі і цёплы вецер; пойдзе скацінка ў стадзе (Ст. Ул.). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Ці ня чуеш, што пад градам зьляжаш ў роўным доле? (Я. Кол.) Лес! аб чым шумяць твае вяршыны? Лес! што шэпчаш, векавы? Браты! вялікая дарога чакае нас і родны край (Я. Кол.). Эх ты!.. Толькі хвалішся… Глянуў — і то самлеў! — Дзяціны час!.. Я памятаю зімы прыход у нашым краі: стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер расьцілае, і бель над далямі зьвісае (Я. Кол.). Дзяўчынка абярнулася да бацькі, што нязграбна, па-мужчынску, кошкаўся каля печы, ды сказала: „Тата, кіньце!.. Я зраблю… я ведаю…“ Канец!.. Як проста гэта слова і многазначна, заўжды нова! Канец!.. Як многа разважаньня і засмучонага пытаньня у гэтым простым, страшным слове! (Я. Кол.). Пастой! А там што? — Там? Гармата. — Чаму-ж няма пры ёй салдата? — (Я. Кол.). Жнейкі на ніве рэжуць