Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Гляньце — нехта едзе. Падсадзі — сарву я грушку), замест „ёсьць“ у сустаўным выказьніку (Чужая сіла — асіна. Лішняя нітка — палатну завада), у сказе, які служыць адказам на пытаньне (А хіба-ж там ён? — Там), пасьля пералічэньня аднакіх членаў у зьлітым сказе (§ 29), пры выдзяленьні некаторых прыдаткаў (§ 25), для выдзяленьня пабочнага сказу (§ 33), пры хуткім пераходзе ад аднаго дзеяньня да другога (§ 30, 5), калі прапушчаны прычынны, супраціўны або ўмоўны злучнік (§ 31, 4), пры аддзяленьні мовы аднае асобы ад другой (§ 34, 5), у кругасказе (§ 35) і, наогул, калі прапускаецца якое-небудзь слова (Поле — жоўты пясок).

Злучок ставіцца: (24, ІІ).

Калі слова паўтараецца для памацненьня (Чуць-чуць ліпіць), пры складаных прыметах (сьнежна-белы, цёмна-сіні), у складаных прыназоўніках (па-над, з-за, з-пад), для злучэньня частак бы(б), жа(ж) з папярэднім словам (Рад-бы даць, каму-б гэта даць. А мой-жа ты саколік! Да куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?), у падвойных фаміліях (Дунін-Марцінкевіч, Лапко-Лабаноўскі).


4. Двукосьсе.

Двукосьсем аддзяляецца:

Чужаслоўе (§ 34), прыдатак (25, 7), слова, на якое зварачаецца асаблівая ўвага або якое ўжываецца ў пераносным, няўласным значэньні (Прызнаюся, я не спадзяваўся такой „далікатнасьці“ ад мужыка. З мёду даўней варылі моцнае пітво — „мёд“. Па ваду ідзе — „дзень добры“ дае).


5. Дужкі.

Дужкі ставяцца:

Для выдзяленьня пабочных сказаў (§ 33), навуковых тэрмінаў, некаторых паясьняльных слоў, паветалізмаў. (Кажуць, што дрыгвічы называліся так дзеля таго, што жылі па нізкіх, балотных мясцох (дрыгвах). Пакланяліся нашыя продкі грому (Пяруну), сонцу (Дажбогу) і іншым зьявам прыроды. Ён цеміў (разумеў), што гэта ня так).

ЗАДАЧКА 11-ая. Аб'ясьніць знакі прыпынку.

Даўней былі „путныя баяры“, каторыя павінны былі правіць дарогі. На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, толькі птушка-арол дзе садзіцца, — там ўзбудую-ўзьвяду, нізі ўсёй на віду, мураваную вежу-званіцу (Я. Куп.). Ясна-сьвяточна ў красы ўбярыся, птушкаю