Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 10-ая. У наступных прыкладах аб’ясьніць, чаму пастаўлены коскі.

Прыдзі пад вечер ты на поле ды палюбуйся ім, саколе! Усход жыве, гарыць, палае, слупы-праменьні падымае (Я. Кол.). Прывет табе, жыцьцё на волі! Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі; там няма ні нуды, ні клапот. Па-над белым пухам вішань, быццам сіні аганёк, б’ецца-ўецца шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк. Гэй, варушэцеся, коні панурыя! Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы. І тчэ забыўшыся рука, заміж пэрсыдзкага узору, цьвяток радзімы васілька. І цягам доўгія часіны, дзявочыя забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад пэрсыдзкі ткуць яны. Мы сквапна цягнемся к старым поэтам, каб хоць душой у прошлым патануць (М. Багд.). Хоць усім братом ня соладка жылося, але меншаму брату выпала самая горшая доля (Т. Гушча.). На прыгуменьні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам (Я. Кол.). Хоць віхры шалеюць, хоць песьні нямеюць, хоць страшна замучаны ты, — за добрую справу, за шчасьце і славу душу вырывай з цемнаты! (Я. Кул.). Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы; глуха шэпчуць верхавіны, гнуць свае галовы (Я. Кол.). Не, не здаволіш чалавека, і будзе вечны ён калека (Я. Кол.).


2. Двукроп’е.

Двукроп’е ставіцца:

У зьлітым сказе перад пералічэньнем (§ 29, прав. 8, А) перад прыдаткам-пералічэньнем (§ 25), перад чужаслоўем (§ 34), у злучаных сказах, калі адзін сказ паясьняе другі (§ 30), у злучэньні супраціўным і вінавальным, калі прапушчаны злучнікі (§ 30), калі прапушчан параўнальны злучнік і, наогул, двукроп’е блізка тое самае, што слова значыць. (Прышла пара касавіцы: трэба прымацца за касьбу).


3. Працяжнік і злучок. (24, 1).

Працяжнік ставіцца:

Пасьля пералічэньня, дзе прапушчана некае слова (Вясна, лета, восень і зіма — поры году), калі хочуць затрымаць увагу