Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўправілася з сваёю работай ды ішла дадому. Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень папрасіла яна. Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца адказала кума. А ўзімку прыходзіць яна да кумы ды кажа. Дай мне, кумка, мукі на аладкі! Прышла, кумка, па муку, а жыбулька — за руку адказала тая.

Угледзіла Анелька, як бацька сеяў лён ды спыталася Нашто гэта, тата, рассыпаеш зерняткі. Сею лён, каб вырасла табе кашулька адказаў бацька. Задумалася Анелька бо ніколі ня бачыла каб кашулі ў полі расьлі. Праз два тыдні поле пакрылася зялёнай шаўковай травіцай а Анелька падумала Каб гэта мне такую харошую зялёную кашульку! Потым дзяўчаты прыходзілі два разы палоць лён і кожны раз казалі Анельцы Прыгожая будзе табе кашулька! Ніва лёну пакрылася харошанькімі сіненькімі красачкамі. Анелька падумала У нашага Грышкі такія сіненькія вочкі але гэтакіх кашулек я ня бачыла.

Паіў ты каня Паіў А чаму-ж морда сухая Бо вады не дастаў. Што просіце, дзядзька, за гэтую карову Я яе і за тысячу не аддам Чаму Бо яна не мая а вунь таго гаспадара што каля крамы стаіць. Дабрыдзень вам, ягамосьці Дабрыдзень Сядайце.


§ 35. Кругасказ.

Правіла 14. 1) Кругасказ (пэрыод) звычайна складаецца з дзьвюх часьцін — з павышэньня і паніжэньня. Павышэньне ад паніжэньня найчасьцей аддзяляецца або двукроп’ем, або коскай з працяжнікам; напрыклад:

№ 1)

Ці коска зазвоніць ў лугох раніцою,
Ці песьню дзяўча запяе,
Ці конік ў дарозе праскочыць трусцою,
Ці вецер ў палёх зазлуе,
Ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах,
Ці грукне над лесам пярун, —
Ўсё водгук знаходзіць ў бязьмежных абшарах,
Ўсё іх дакранаецца струн.

Я. Колас.