Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мы табе шкода ня будзе?“ На казаньне бацькі адказаў Ігнатка: „Буду я вучыцца, як ты кажаш, татка“. „Што-ж?“ падумаў я сам сабе: „вучыцца, дык вучыцца!“ „Глядзі-ж, сынку!“ сказаў татулька: „Слухай настаўніка, бо нявучоны ўсё роўна, як сьляпы“. „Дзяўчынка, чыя ты?“ бедны тут пытае. „Дзядзіна я доля“, тая адмаўляе. Пытаецца воўк у сабакі: „Скажы, сабака: адкуль вы сабе яду бераце?“ — „Людзі нам даюць“, адказаў сабака. „Мусіць, вы цяжкую службу людзям служыце?“ зноў пытае воўк. — „Не, наша служба ня цяжкая: наша дзела ўночы двор вартаваць“. Сёстры плачуць горка, буйнымі сьлязамі: „Ой, Грыгор, Грыгорка! што зрабіў ты з намі?“ Пастух-аўчар скруціў дудачку з каліны ды грае: „Ой памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрцайка не ўражай!“ — „Што ты робіш?“ спытаў бацька ў сына. „Скрыпачку“, адказаў сын. „Эх, брат!“ кажа адзін зайчык другому: „ёсьць-жа на сьвеце стварэньні, што і нас баяцца“. „Памажы мне, кумка, ячмень зьвязаць!“ — „Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца“. — „Дай мне, кумка, мукі на аладкі!“ — „Пайшла я, кумка, па муку, а жыбулька за руку“. Угледзіў казёл лісіцу ў калодзежы ды пытае: „А што ты там, кумка, робіш?“ — „Сапачываю, кумок“, салодка адказала лісіца. Што просіце, дзядзька, за гэтую карову? — Я яе і за тысячу не аддам. — Чаму? — Бо яна не мая, а вунь таго гаспадара, што каля крамы стаіць.

— Тата, я злавіў мядзьведзя:

— Дык вядзі яго сюды.

— Калі-ж ня ідзе!

— Дык дзяржы яго.

— Калі-ж ня дзержыцца!

— Дык пусьці яго.

— Калі-ж ня пускаецца!

ЗАДАЧКА 9-ая. Сьпісаць і паставіць знакі прыпынку.

Вязала жанчына на полі ячмень. Надышла хмара, стала грымець. Бачыць яна, што да дажджу адна ня ўправіцца. Паклічу куму падумала яна. А кума ўжо