чалі, даганялі адно аднаго. Хто з вас, гуляючы, не ўзьбягаў на круглыя горкі мурашніку, каб толькі пацешыць сябе? Разварачаючы мурашнік, вы не падумалі нават, якую бяду робіце мурашкам. Не пастаяўшы ў парозе, ня будзеш стаяць і ў куце. Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць. Ня згубіўшы, нечага шукаць. Пагнаўшыся за двума зайцамі, ніводнага ня зловіш. Пытаючыся, дапытаешся. Чужое бяручы, сваё гатуй. Каля вады ходзячы, абмочышся. Паволі едучы, далей будзеш. Па балоце чайка ходзячы, рагоча.
ЗАДАЧКА 8-ая. Перанесьці набраныя курсывам даданыя часьціны сказу ў другое месца гэтак, каб яны сталі абасобленымі часьцінамі.
Адны толькі парыжэлыя ад сонца стагі стаялі па грудочках. Тоўстыя, аброслыя мохам старыя хвоі гарэлі, як сьвечкі. На лёдзе паказаліся прагрэтыя сонцам палонкі. Шмат вады цячэ па прамытых у зямле рытвах. Я ўстаў з-за стала не пад’еўшы. Брат лёг спаць не распрануўшыся. Я купіў гэты стол не таргуючыся. Дзеці доўга не маглі заснуць пад уплывам страшных казак. Мы прышлі дадому мокрыя і галодныя. Ён паглядзеў на мяне заплаканымі ад жалю вачыма. Ты пабудуеш сабе новы дзеравяны дом. Воўк душыць авечкі не выбіраючы. Набытая працаю капейка пераважыць лёгкі заработак. Выратаваны з гразі конь і лужыны баіцца. Ад жалю па дзецях маці зусім захварэла. Чарнелі затопленыя да самых стрэх сялянскія хаткі. Пад уплывам вашых слоў мы пабаяліся ісьці ў лес.
Практыкаваньне 13. Сьпісаць звычайнымі радкамі наступныя вершы:
1. Нёман.
Льлецца Нёман паміж гораў, |