Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Практыкаваньне 11. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку ў складана-залежным сказе.

Люблю пазіраць я на поле вясной, як ветрык жартлівы плыве збажыной. Люблю я дарогі, што леглі між гор, і грушы старыя, што ў жыце шумяць. Што сёньня зробіш, таго заўтра ня будзеш рабіць. Чалавек, покі ў горы не пабудзе, ня знае дабра. Тады, госьць, бывай у мяне, калі поўна ў гумне. Моцна сьпіць шырокая рака: глядзіш на яе і здаецца, што яна мёртвая. А крыгі, як дзікія зьвяры, злосна скрыгічуць, як ворагі людзкога шчасьця. Як сьнег растае, як сонейка пойдзе ўгару, то, лічы, скора папрылятае „вырай“ з-за мора; а як абсохне зямля, ды спадуць рэчкі, пойдуць у поле цёлкі і авечкі; і кожны весел, лёгкі, як пташка, хоць усякі працуе, як тая мурашка. Улетку вятры, што веюць над сушай, робяцца цёплыя. Край неба, дзе зайшло сонца, блішчаў шырокаю чырвонаю стужкаю. Весела пазіраў стары лес, што рос за сялом ды цягнуўся па краёх поля. Мёд носяць рабочыя пчолы, каторых у вульлі вельма многа. Мы ня прывыклі бачыць тае карысьці, якую прыносяць нам птушкі. Ёсьць на сьвеце бязводныя пустыні, дзе не растуць ні травы, ні дрэвы. За хатай поле пачычанася, дзе жыта хораша гайдалася, і рос ячмень, авёс і грэчка. На зямлі ёсьць суша, на якой стаяць будынкі, растуць дрэвы, засяваюцца нівы, пасецца статак і іншае. Ёсьць такія месцы на поўдні, дзе зіма лічыцца самай прыемнай парою году. Я ня знаю, чым мне дораг від палёў благенькіх. Я ня знаю, чым я так прыкуты да тваіх, мой родны краю, вобразаў пакуты. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца, каб ўсе людзі ў сьвеце зналі, як нам тут жывецца! Глядзела Анелька, як бацька поўнымі жменямі рассыпаў па полі дробныя зерняткі. Людзі любяць птушак за тое, што яны прыгожыя. Прачнуліся пчолкі ад зімовага сну і бачаць, што сонейка сьвеціць, што ўсюды ўжо цёпла. Дзед расказаў нам, што пчаліны рой складаецца з маткі, трутняў і рабочых пчол. Лёгка вытлумачыць сабе, чаму на марозе залезныя рэчы здаюцца халаднейшымі,