Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7. Калі ў правіле прыведзена многа слоў — прыкладаў (бач прав. 48, А, 1) і 50, 2) і 5), то яны напісаны паводле альфабэту, каб лягчэй можна было найсьці патрэбную спраўку.

8. Зьменены правілы: 1) ужываньне нескарочанага (складовага) і, калі яно стаіць асобна (бач. прав. 5, Б);

2) Прыслоўі-акалічнасьці напісаны зьлітна з прыназоўнікамі, каб адрозьніць іх ад іменьнікаў з прыназоўнікамі.

9. Складзен падробны зьмест „Правапісу“ па парадку правіл, каб лепш было карыстацца „Правапісам“ і скарэй знаходзіць патрэбныя правілы.

10. Усе зьмены і папраўкі ў гэтым выданьні зроблены братам маім і настаўнікам Антонам, за што вельмі яму дзякую.

12-VII-26 г.

Аўтар.