Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грабянёх. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло поле жыцьцем трапятала ўсё сьпявала і цьвіло. На цьвічку павешан начнічок убогі смутна пазірае месячак двурогі карагоды зорак угары мігаюць а ўнізе сьняжынкі срэбрам адліваюць. Зусім састарэўся дзед: ногі яго ня ходзяць вочы ня бачаць вушы ня чуюць зубы павыкідаліся. Недалёка ад вёскі ёсьць могілкі. Канавы навокала іх зарасьлі травою сівыя драўляныя крыжы пахіліліся і гніюць каменныя прыклады парассованы з магіл толькі некалькі дрэвак кідаюць цень на зямлю. Увесну прырода зноў ажывае: растае сьнег распукаюцца дрэвы зацьвітаюць кветкі пяюць птушкі гудуць пчолкі лётаюць матылькі зьвіняць камары. На камінку корч палае злотам іскры скачуць за ваконцам вецер ходзіць глуха вербы плачуць. Зазьвінелі званочкі затупацелі коні пранёсься крык. Прачнуліся нівы і хаты уся ў полі людзкая сямейка за сошкай шнуруе араты ля статку іграе жалейка. Сьвет цэлы зіяе каберцам шум некі ад пушчаў нясецца з грудзей як ня выскачыць сэрца душа кудысь рвецца усё рвецца. Ярка сьвеціць сонца ліст не скалыхнецца горача бясконца пот на землю льлецца.

ЗАДАЧКА 6-ая. Сьпісаць і паставіць знакі прыпынку, якія трэба.

Абы бяда а шыя будзе. Бяда бяду вядзе а трэцяя паганяе. Глядзець — вялік а малы лік. Матка дзяцей пушыць а мачыха сушыць. Сьвет вялік а ў сьвеце — людзі. Рад бы даць шага на малебен да самому патрэбен. Хоць усім братом ня вельмі соладка жылося але меншаму брату выпала самая горшая доля. Затупацелі на гумнах цапы гэта людзі малоцяць збожжа. На могілках прыбавілася яшчэ адна магілка гэта пахавалі маленькага Юрку. Тут ня гандаль, тут ня крама няма дёгцю няма солі. Кінуў ён гульню з сябрамі трэба дбаць на хату. Вось мы цяпер якія у школу вучыцца ходзім. Над калыскай матка ночку каратае хворага сыночка цешыць забаўляе. Расьліна