Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ночку каратае: хворага сыночка цешыць, забаўляе. Пачарнела кола, і даўно мохам чорным абрасло яно. Кінь толькі вокам да гэтага люду — сьцісьнецца сэрца ад болю: столькі пабачыш ты гора усюды, столькі нуды без патолі! Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, а вядуць яны ўсе да магілы. Ярка на камінку смольны корч палае; бацька на калодцы лапаць выплятае; латае халацік на зуслоне матка: ў школку заўтра пойдзе іх сынок Ігнатка. Пасьціхалі птушак сьпевы; паскідалі лісьце дрэвы; зьніклі кветкі на палёх; пахавалісь людзі ў хаты; сумна лес глядзіць кашлаты; жоўты ліст увесь палёг. На камінку корч палае; злотам іскры скачуць; за ваконцам вецер ходзіць; глуха вербы плачуць; сьнегам вецер сыпле ў дзьверы; ходзіць шум па лесе. Гасьне корчык на камінку; пацямнела ў хаце; поўнач пеўні пракрычалі, да ня сьпіць ўсё маці. Пакарочалі цёплыя летнія дзянькі; перастала грэць яснае сонейка; не падымаецца яно высока над зямлёю; яго косы ня сьвецяць ужо так ясна; яны ня грэюць і ня песьцяць ужо маткі-зямлі. Пачаліся прымаразкі; ліст на дрэвах пажоўк і асыпаўся; згінулі кветкі, што ўбіралі поле і луг; ня шастаюць у траве конікі, ня гудуць пчолкі, „не таўкуць куцьці“ камары і мошкі.

ЗАДАЧКА 5-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, коску або кропку з коскай.

Лес гудзе дрыжаць галіны стогне бор хваёвы глуха стогнуць верхавіны гнуць свае галовы. Жарыць сонца бяз літосьці варам пыша ад палёў трэцца жыта ўпыл на просьце зерня сыплецца далоў. Кончана работа сярпа пачынаюць капаць бульбу. Нахмурылася неба веюць халодныя вятры сыплецца дробны дожджык. Вымерзьлі лужынкі высахла гразь халодная кара лёду крэпка лягла на рэкі і азёры. Белыя валокны сьцелюцца над долам не сьпяваюць птушкі сьціхнуў лесу шолам. Сьвішчуць птушкі над балотам аж гамоніць лес і гай. Над балотам стогнуць кнігі жураўлі ўгары крычаць. Ціха Нёман калыхаўся у высокіх берагох дуб магучы адбіваўся ў яго дробных