Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уперад, ня шуміць, ня гудзе і ня пышыцца сілай, а паволі, ступою, як скуты журбою, льлецца, як срэбра, па родным грунце. Міл яму ціхі гаёк каля лесу, любы зялёныя доўгія ніўкі, мілы лясы, пяшчаныя выдзьмы, горы, азёры, лугі, сенажаці, люб яму і жоўты пясочак на ўласным беразе. Першыя кветкі, зялёная травіца, сьпевы птушак — усё паказвала, што пачалася вясна. На полі часьцей сталі паказвацца людзі то з бараною, то з сахою, то з возам гною. Усе гаспадарскія прылады: калёсы, сані, барана, вупраж на каня — усё было наладжана ды трымалася ў парадку. І гэты смагай лес засланы, і родны Нёман, і курганы, і хвайнякі, і грушы ў полі — усё блізка сэрцу яго стала. Як усё тут мудра збудавана, як чыста, хораша прыбрана! У кожны міг каня-чыгункі зьяўлялісь новыя малюнкі: слупы мігцелі верставыя, дарожкі, сьцежачкі крывыя, лясы, гаёчкі вынікалі, і цэркві вежамі блішчалі. Ідзе-брыдзе за сьледам сьлед: і ноч, і дзень, і цьма, і сьвет; і песьні кліч, і сьмерці цьвет. Нашы хаты, вёскі, сёлы сівым мохам абрасьлі. Па дарозе пападаліся ўсялякія грыбы: казьлякі, асавікі, лісіцы, сыраежкі і іншыя. Пачаліся на полі работы: прышлі жнеі з сярпамі, касцы з касамі, гаспадары з жнівяркамі. Прыемна глядзець на мора, стоячы на беразе або едучы на параходзе. Ляцяць птушкі ў вырай розна: жураўлі — ключамі, гусі — наўскось радком, качкі — папярочнымі роўнымі радкамі, а шпакі і салаўі — чародкамі. Выходзіў меншы брат увечар на двор, браў сваю скрыпку, садзіўся на прызьбе каля хаты ды граў. Старшы брат пазіраў сьмела, гаварыў скора, мову меў адменную. Лозы, алешнік, касацісты дзягіль, ажыньнік, маліньнік, аер з ачаротам — стаіць над вадою разгатай сьцяною. Гаварылі браты аб усім: аб горкай сваёй долі, аб праўдзе, аб жыцьці. Былі тут розныя будынкі: гуменцы, гумны і адрынкі, хлявы і стайні, і аборы.

ЗАДАЧКА З-яя. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, коску.

Усё хаваецца ад холаду і дажджу. Увосень усё чарнее ды траціць свой колер. Будуць ветры за