Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІІ. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе.

Правіла 8. Часам перад аднакімі членамі ў зьлітым сказе стаіць слова, якое абагульняе гэтыя члены; тады перад пералічэньнем іх ставіцца:

А) Двукроп’е, калі слова, што абагульняе, стаіць з іншымі якімі-небудзь словамі; напр.: З гліны чалавек робіць такія рэчы: цэглу, гаршкі, гарнушкі, міскі і талеркі.

Б) 1) А калі слова, што абагульняе, стаіць адно, бяз іншых якіх-небудзь слоў, то ставіцца працяжнік; напр.: Усюды — направа і налева быў парадак там і лад.

2) Працяжнік ставіцца яшчэ, калі такое слова стаіць пасьля пералічэньня аднакіх членаў, напр: Хата і сені, лава і печ старая — усё ня так, як дома.

3) Таксама ставіцца працяжнік тады, калі зьліты сказ пачынаецца доўгім радам аднакіх членаў. (Абломкі хат, бярвеньне, кроквы, старыя шулы, пажыткі людзкія, сарваныя навальніцай масты, труны з размытых могілак — плылі па вуліцах).

Увага. Калі ў зьлітым сказе няма слова, якое абагульняла-б аднакія члены, то перад імі ніякага знаку ня ставіцца. (Увосень усе птушкі вылятаюць у вырай, астаюцца толькі вераб’і, галкі, вароны, дзятлы ды яшчэ колькі лясных птушак).

В) Кропка з коскаю. Значна пашыраныя аднакія члены ў зьлітым сказе аддзяляюцца часам кропкай з коскай заместа коскі. (Апусьціў Алесь галоўку; у ручках клуначак трымае; кулачкамі ўціхамоўку вочкі выцірае).

Практыкаваньне 8. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку пры аднакіх членах у зьлітым сказе.

І ў Сымонкі прад вачыма ўсталі родныя куткі: хата бацькава, радзіма, жыцьця раніцы дзянькі. У вадзін год яны радзіліся, разам расьлі, разам гулялі, разам вучыліся і разам пасьвілі скацінку ў полі. Чуецца говар мне сьпелае нівы — ціхая жальба палёў, лесу высокага гоман шчасьлівы, песьня магутных дубоў. Сын каля камінку корчык падкладае, з бацькавай работы вочак ня спушчае. Ціха цячэ ў нас Нёман, і ціха і смутна, як час па растаньні. Ня імчыцца ён з рызыкай