Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага выкладаньня прачытанага самымі вучнямі ці настаўнікам, пісьменнага і вуснага разбору, сьвядомага сьпісваньня, навучальнага дыктанту і падобн.




ІV. Да другога выданьня.

Другое выданьне дапоўнена некаторымі новымі правіламі і ўведзены задачкі правапісальнага характару. Такім парадкам, зьмест кніжкі складаецца: 1) з правіл, 2) з практыкаваньняў да правіл для сьпісваньня з падчыркваньнем слоў на адпаведнае правіла і 3) з задачак на некаторыя правілы.

Задачкі становяць сабою таксама практыкаваньне, толькі з пропускам літар на адпаведнае правіла. Не зважаючы на некаторы адмоўны бок такіх работ, задачкі могуць прынесьці карысьць пры паўтарэньні правіла, асабліва-ж яны патрэбны мала ўважлівым школьнікам, што сьпісваюць работу без належнай сьвядомасьці.

Дзеля таго, што другое выданьне зьмяшчае ў сабе больш-менш поўны зборнік правіл беларускага правапісу, гэтая кніжка выходзіць пад назовам: „Беларускі Правапіс“.


V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленнага і дапоўненага

У гэтым выданьні зроблены наступныя зьмены:

1. Выпраўлены недагляды папярэдняга выданьня.

2. Зьменена рэдакцыя большасьці правіл, каб вышла карацей або ясьней.

3. Усе асобныя пункты правіл перанумарованы, каб адразу можна было зьвярнуць увагу на зьмест правіла.

4. Напісаны нанава правілы: 5, 12, 26, 27, 28, 29, 36, 48.

5. Паўторныя правілы вычыркнуты, але прыбаўлены новыя: 3, 4); 33, 34, 38, 42, А, 3) і Б; прыбаўлены і практыкаваньні: 33, 37, 44, 45, 49, 55; дзеля гэтага нумарацыя правіл і практыкаваньняў зьмянілася.

6. Зусім перароблены: § 12. Правапіс іменьнікаў і § 13. Правапіс прыметнікаў.

Каб лягчэй найсьці патрэбную спраўку, правілы напісаны ў парадку склонаў, дзеля гэтага перастаўлены № № задачак і практыкаваньняў.

Таксама перароблен § 17. Правапіс прыслоўяў, бо ўсе прыслоўі напісаны зьлітна з прыназоўнікамі.