Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2. Песьня пры рабоце.

Дружна з ахвотай,
Гэй, за работу,
Брацьця, скарэй!

З песьняю зычнай
Ў працы прывычнай
Будзе спраўней.

Гора з нядоляй
Ня знойдуць патолі
Доўга між нас;

Весела й хутка,
Мінюта ў мінютку
Сойдзе нам час.

У стуку і груку
Забудзем мы муку
Працы сваёй.

Шчыра і сьмела
Гайда да дзела
Цеснай сям’ёй!

Там, дзе цярпеньне,
Ў цемры гніеньня,
Стане расьці

Семя жывое;
Шчасьце сьвятое
Пасеем ў жыцьці.

Дружна з ахвотай,
Гэй, да работы,
Брацьця, скарэй!

Праца сьвятая!
Хай прывітае
Нас ўсіх хутчэй!

Ц. Гартны.