Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэдка — каша, беднасьць наша! Скажы на майго каня тпру, а то мае губы пазяблі. Танянёх, танянёх, куды кінуў, там і лёг. Ух, як холадна стала! Хоць вох, да ўдвох. Гэй ты, Нёман, быстры Нёман! Ох, скарэй-бы закрывала землю чорную зіма! Ой на дварэ дождж ідзе, а ў сенях лужа! Салавей пяе цяцёх, цяцёх, а я, млода, ох-ох, ох-ох. О, наш чысты, наш свабодны Нёман — быстрая рака! Эх, ня лёгка за скацінай! Эт, патрапіць: невяліка пастуха навука. Ото, дзіва! Эх ты, разводзьдзейка, эх ты, бурлівае! Аа-аа, люлі! прыляцелі куры. Ой ляцела зязюлечка ды сказала ку-ку.


§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах.

Правіла 6. 1) Калі пабочнае слова стаіць у пачатку сказу, то пасьля яго ставіцца коска. (Знаць, па табе ўсё вецер сумуе ў вярбе). 2) Калі яно стане ў сярэдзіне сказу, то выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў. (Ты, мабыць, забыўся). З) А калі пабочнае слова стаіць у канцы сказу, то перад ім ставіцца коска. (Будзе вайна, кажуць).

Увага. Пабочных слоў можа быць два і больш. Напрыклад: Напішы мне, калі ласка, пісямко да хаты! На мой густ, дык і гэта добра.

Практыкаваньне 5. Сьпісаць і пабочныя словы падчыркнуць.

Ну, авось, табе паможа сусед. Стары дзед не пачуў, мабыць, грукату. Вот, напрыклад, маё, дык, пэўна-ж, райскае жыцьцё. На жаль, я не памятаю такога здарэньня. Зьбяруцца бывала, і люлькі закураць. Ты, разумеецца, паможаш мне ў гэтай справе. Родная зямелька! ты, маўляў, здароўе: той цябе ашануе, каму безгалоўе. На вялікай, знаць, быў згубе ў далёкай старонцы. Нашая ластавачка, напрыклад, пралятае дарогу ўвелькі да дзесяці тысяч міль. Ён, мусі, зусім забыўся, што далі яму такую мянюшку. У дарозе, вядомая рэч, спачатку ня чуеш, што цяжка, а потым і хунт пудам здасца. Ой, відаць, на навальніцу зранку