ная хмарка адна—адзінютка. Спаленай нівы жаданьне ня збыта—міма хмурынка прайшла. Глянеш—сэрца забаліць. На дварэ—паленьне, трэскі, куча сьметніку ляжыць. Бедна тут жыве народ, а працуе—льлецца пот. Трэскі ўсаджаны ў аконцы, заміж шкла—радняны мех. Зелянеюць два—тры клёны. Блісьне кветка дзе—ні—дзе. Гляне ліпа дзе з—за хат. Дзе—ні—дзе садок зялёны. Луг шырокі, пышны, як—бы цар у кароне. Сьпее—дасьпявае колас сіратой. Цякла крынічка з—пад карча. Стаіць груша—сіраціна на мяжы у полі. Могілкі ў полі адны—адзінюткі. Усё ня гэтак, як там, дома—лава, печ старая. Усё—качэргі і ваконцы на нуду наводзяць. З палетку на палетак скача—ідзе дарога. Устаў пазаўтра ён ранютка—да ўсходу сонца. Вышла матка, плач пачула, бачыць—іх служака! Матку жаласьць агарнула—шкада небарака! У гуменцы—ні збажынкі! Поле—жоўты пясок. Замест хлеба—камень клалі ў мяшок. Муж—нябожчык усплыў на думку. Праляцела борзда лета—наша сьветлая пара. Сонца ўвосень рэдка паказваецца з—за хмар. Дунін—Марцінкевіч—наш пісьменьнік. Гад—удаў есьць толькі адзін раз на месяц, трус—жа—раз дваццаць на дзень. У нашым целе ёсьць трубачкі—жылы. Блескам—дрыгаценьнем зорка замігала. Настала ночка—чараўніца. Сінім стэпам—даліною ходзяць хмары веснавыя. Гром для селяніна—лепшая музыка на сьвеце. Усплывалі хмары—горы белымі клубкамі. Ветрык калыша траву—сенажаць. Край неба зацягнуўся чорна—сіняю хмарай. Яшчэ некалькі часу—і вёска зусім заціхае. Далёка—далёка цягнулася цёмна—зялёная палоска лесу. Куды ні глянь—усюды зелена, усё расьце, усё сьпее, усё наліваецца. Болей навукі—меней страху. А ў полі—нікагутка. Глянуў я—аж гэта воўк!
§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.
Правіла 3. 1) Прыдатак (дапасованы і недапасованы) выдзяляецца ў сказе коскай. Калі прыдатак стаіць у сярэдзіне сказу, то выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў. (Сядзелі яны, бедныя, у ку-