Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пры чытаньні і якія трэ’ рабіць паўзы, прыпынкі. Пры ўласьцівым разуменьні таго, што значаць знакі прыпынку на пісьме, граматычныя (сынтаксычныя) правілы будуць мець, як і належыцца, толькі дапаможнае значэньне (бач вышэй: І, В). Калі правільна і сьцісла правесьці прынцып параўнаньня знакаў прыпынку з нотамі, то можна далёка лягчэй навучыцца правільнай пунктацыі, як пры дапамозе сынтаксычных правіл. Знакі прыпынку можна навучыцца ставіць без граматычных правіл, паводле інтонацыі голасу, так сама, як песьня з голасу пераносіцца на ноты. Тут важна яшчэ тое, што пры такой пастаноўцы справы, разам з навучаньнем пунктацыі, дасягаецца выразнае і сьвядомае чытаньне.

14/V. 26 г.


ІІІ. Увага да гэтага падручніка.

Сучасная навуковая граматыка адлучае правапіс ад граматыкі. Правапіс, такім парадкам, становіцца асобным прадметам навучаньня, зьвязаным з граматыкай больш тэрміналёгіяй, як чым-небудзь іншым. Гэты падручнік і складае першую спробу, калі ня вылажыць правапіс незалежна ад граматыкі, то хоць выдаць яго асобна ад граматыкі ды аслабаніць, такім чынам, граматыку ад неўласьцівага ёй зьместу.

Адсутнасьць у нас падручнікаў такога роду прымусіла аўтара надаць яму такога зьместу, каб яго можна было ўжываць і ў пачатковых школах, і ў школах вышэйшай ступені, і на ўсялякіх, пашыраных цяпер, курсах беларусазнаўства.

Ён складаецца з дзьвюх часьцін: а) з правапісу ў яго ўласным значэньні і б) знакаў прыпынку. Тут дадзены найважнейшыя правілы беларускага правапісу і найпатрабнейшыя правілы пастаноўкі знакаў прыпынку з практыкаваньнямі на кожнае правіла. Трэба памятаць, што можа сустрэцца розьніца ў тэрмінолёгіі; так, напрыклад, імя або імя назоўнае называецца тут іменьнікам, сказьнік — выказьнікам, дзеяслоўная прымета і дзеяслоўнае прыслоўе называюцца скарочана — дзеяпрымета, дзеяпрыслоўе. Апроч таго, зьменена адно правіла правапісу: форма абвеснага ладу І-га спражэньня з націскам на канчатку —іцё —ыцё (нясіцё, пячыцё) заменена формай на —яце —аце (несяце, печаце), дзе я, як у першым складзе перад націскам, бо форма на іцё ў такіх разох не адпавядае вымове і становіць нічым неабаснованае выключэньне.

Як ужываць гэты падручнік, гаварылася вышэй (бач: 2. Як ставіць навучаньне правапісу). Тут трэба прыбавіць яшчэ, што надрукованыя ў канцы кожнай часьці падручніка „Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак“ можна ўжываць для рознага роду як пісьменных, так і вусных граматычных і ортографічных практыкаваньняў, напрыклад: для пісьмен-