Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

койна. Пачынае зьбіраць ён каровы ў гурт, дамоў гнаць, і толькі тады агледзіцца, што тая ці іншая карова папсована. Рысь часта выдзіраў у каровы вымя. Сама карова абараніцца ня можа, бо рысь вёрткі, як кот, і калі пастух быў далёка, то рысь пасьпяваў зрабіць сваё нягоднае дзела.

Вось за такія нягодныя ўчынкі, за тое, што чалавек б’ецца і дзярэцца, часамі і прадражняць такога чалавека рысем.


24. Сьвята першага мая.

У рабочых і сялян усяго сьвету, усёй зямлі ёсьць адно вялікае сьвята: гэта сьвята — Першае Мая. Сьвята першага мая было заснована ў Францыі ў горадзе Парыжы ў 1889 годзе. Туды зьехаліся рабочыя з усіх старонак сьвету, каб лепш абмеркаваць свае справы, як бараніцца ад паноў і багатыроў, як зьнішчыць вайну, як дабіцца зямлі і волі. І калі яны абмеркавалі свае справы, то пастанавілі, каб першага мая ўвясну было сьвята рабочых усяго сьвету, бо як увясну ўся прырода абуджаецца ад сну, так і рабочы мусіць абудзіцца ад свайго ўціску, клікаць сваіх таварышаў — рабочых і сялян — падняць свае галовы да яснага неба ды ісьці на змаганьне з сваімі ворагамі. Бо чаму рабочаму жывецца цяжка? А таму, што ён працуе хоць і вельмі многа, а карысьці мае зусім мала. І вось рабочыя ў Парыжы пастанавілі, каб у дзень першага мая ўсе працоўныя кідалі сваю працу, выходзілі з рэволюцыйнымі сьпевамі і чырвонымі сьцягамі на вуліцу і трэбавалі ад каралёў і паноў паляпшэньня дабрабыту працоўных.

Пасьля гэтай пастановы Першае Мая зьяўляецца важнейшым сьвятам працоўных. А багатыры з страхам глядзелі на пролетарыят, які падняў галаву і зразумеў прычыну свайго цяжкага жыцьця. Багатыры баяліся гэтага сьвята і заўсёды стараліся перашкодзіць рабочым сьвяткаваць яго: пагражалі растрэлам, не плацілі за гэты дзень рабочым, а ў некаторых старон-