Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Агаліўся і парадзеў лес. Стаіць ён, як сірата, смутны і маркотны. А ці той гэта луг? Дзе яго кветкі, дзе пышная трава? Кветкі пасохлі, траву скасілі. Адзін вецер ня мае сабе прыпынку. Носіцца ён па голай зямлі, круціць сухое лісьце і расьсявае сьпелае насеньне з травы і дрэў. Усё чарнее і траціць свой колер, толькі жыта маладое расьце і руніцца. Дый яго скора замарозіць мароз. У гэты позьні асеньні час уся прырода падобна да спрацаванага чалавека, што пасьля цяжкае працы заснуў моцным сном.


13. Аратаю.

Ары, ары, чалавеча, ары
Ад раньняй зары да ночнай пары!
Сошку сваю ты нанова наладзь,
Лепш каб было, чалавеча, араць;
Коніка-сябра свайго паганяй;
Хлеба скарынку з сабою вазьмі,
Чуць толькі сьвет — ты з сахой выхадзі,
Постаць на полі сабе адвядзі,
Кідай барозны ты з краю у край
І родную песьню ціха сыіявай.
Цьвёрдую глебу рэж, уздымай,
Роўна і плытка барозны складай,
З шнура за межу ня кідай зямлі,
Чыста-ж яе у загон прылажы;
Добра глядзі, каб агрэху ня даць,
Усё, як належыць, на полі урадзь.
Чыста ад пырніку поле апратай
(Поле тваё гэтым зельлем багата),
Бо калі ў пырнік зерня пасееш,
З працы свае карыстаць не здалееш:
Усё ён заглушыць, і сам узрасьце,
Сваім карэньнем зямлю упляце.
Дык-жа працуй, чалавеча, ары
Ад раньняй зары да ночнай пары,
Бо калі ўпору зямлі не ўзарэш, —
Збожжа нямнога увосень зьбярэш!

А. Галіна.