бачыць або чуць, калі здаралася ісьці аднаму ўночы паміж карчмы і могілак, хоць там і нічога ня было. Болей навукі — меней страху!
5. Жыта.
Неспакойна зашумела жыта маладое, Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? „Што-то будзе, што-то будзе?“ ў межах шэпча жыта. Ня шумі-ж ты гэтак сумна, Якуб Колас. |
6. Ластаўкі.
Прыляцела ластаўка з далёкага выраю. Села яна на страху старога гумна ды зашчабятала. Вясёленькая песенька яе так і пасыпалася па ўсім дварэ мілым шчэбетам. Уляцела яна ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка. А ён за зіму абсыпаўся, абвіс павуціньнём, і толькі камячок гразі дзяржаўся каля сахі, на каторую апіралася страха гумна. Туды прыляцела і другая ластаўка. Пашчабяталі яны ў дзьвёх, парадзіліся ды давай папраўляць сваю хатку. Ачысьцілі яны яе ад павуціньня і пылу. Кожны дзень па некалькі разоў прыляталі яны ў гумно, насілі ў дзюбкох клей-