Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нае цц? Якія склонавыя канчаткі ў лічэбніках парадкавых? (Тыя самыя, што ў прыметніках).

9) Як пішуцца склонавыя канчаткі займеньнікаў? (Яны пішуцца па правапісу склонавых канчаткаў прыметнікаў). У якіх займеньніках пішуцца не, а ў якіх — ні? Калі прыстаўкі не, ні пішуцца асобна ад займеньнікаў?

10) Якія галосныя ў канцы дзеясловаў 1-га і 2-га спражэньня? Якая літара пішацца ў канцы дзеяслова 1-га спражэньня пасьля зацьвярдзелага зычнага на месцы э, калі націск ня прыходзіцца на канчатак?

Які маюць канчатак дзеясловы 1-га спражэньня цяпер. ч. 2-ой асобы множн. ліку, калі дзеяслоў з націскам на канчатку? Бяз націску на канчатку? Які маюць канчатак дзеясловы 2-га спражэньня ў такой форме?

Якія канчаткі ў дзеяслоўных прыметах і прыслоўях?

Як пішуцца дзеясловы з зваротным займеньнікам ся? У якіх формах дзеяслова вытвараецца злучэньне цца? ца?

Калі ў дзеясловах загаднага ладу пішацца ў канчатку ь? Якія бываюць канчаткі ў дзеясловах загадн. ладу множн. ліку 1-ай і 2-ой асобы? Як вытвараюцца гэтыя канчаткі?


§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.


1. На прадвесьне.

Рушыўся сьнег. Зашумела вада.
Раскаваліся рэкі ад лёду.
Лынула вон зімавая вада.
Сонца прыносіць цяпло і пагоду.
Шумныя песьні іграюць лясы.
Павявае вятрок цеплаваты.
Белая ніва ад сьнежнай расы.
Убіраецца ў чорныя латы.
Зморана трушанкай ў цёмных хлявох,
Адзываецца рыкам скацінка.
Конікі ў стайнях іржуць пры жлабох.
Бацян праляцеў над адрынкай.
Будзіцца посьля зімовага сну
Па хацінках люд працавіты;
Скоранька цягне саху, барану,
Глядзіць — шыны на колах ці зьбіты.

Янка Купала.