Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыкул, мускул, тытул, формула, пратакол, рэгулы, канікулы, фістула, курбункул і інш. маюць цьвёрдае л на канцы.

в) Чужаземнае і пасьля зубных (д, т, з, с) і зацьвярдзелых (ж, ш, ц, ч, р) перадаецца літараю ы, напр.: дыплёмат, дынастыя, дыктоўка, тып, тыран, актыў, актыўны, позыцыя, позытыуў, пасыў, пасыўны, унівэрсытэт, асыстэнт, сынтакс, нацыя, рацыя, констытуцыя, коопэрацыя, рэжым, шыфрованы, аварыя, Баварыя і г. далей, як магазын, Сымон, тыфус, даць дыхту і інш.; пасьля іншых зычных будзе і, напр.: міністар, маніфэст, архіў, капітан, капітал, пірат, навігацыя і г. д. Словы „Сібір“, „сібірны“, „азіят“ пішуцца з „і“ адгэтуль: Азія, аказія, фантазія, рэцэнзія, поэзія, колізія, дзе пасьля з пішам і.

г) Гук Ф у словах кніжных ці запазычаных нядаўна перадаецца літараю ф, напр.: форма, геогграфія, факт, фронт, фортуна, філёзоф, маніфэст, Афон, фамілія, фабрыка, Францыя і г. д.

Але калі запазычанае слова з гукам ф ужываецца ў нашай мове даўно, то яно абеларусілася, і ў такіх абеларушаных словах гук „ф“ падмяніўся гукамі х, п, хв, напр.: Піліп, Язэп, хунт, хвароба, кахля, хваля, картопля (бульба), шупляда, Хама, Хвёдар, Апанас і іншыя.

д) Чужаземны гук th (е) заўсёды перадаецца гукам т, напр.: каталік, катэдра, Тодар, Агата, Тамаш, арытмэтыка, ортографія, міт, лёгорытмы, патос, Атэны, Пітагор і шмат іншых.

е) Чужаземнае „е“ перадаецца гукам э, як гэта чуваць у штодзенным ужытку (фэст, пасэсар, аптэка, сэсія), напрыклад: маніфэст, тэатр, тэхніка, тэлеграф, рэспубліка, рэдактар, пэдагог, бібліотэка, канцэлярыя, унівэрсытэт і г. далей, а таксама на пачатку слоў: этыка, элегія, зкватар, эволюцыя, этымолёгія, элемэнт, эфэкт, Эўропа, Эгіпэт, эвангэлія, але — епіскоп, Ерусалім, езуіт, а часам — евангэлія пішуцца з „е“ на пачатку. Але пасьля чужаземнага г (лацін. g) і к трэба пісаць літару е, як у словах абеларушаных (ангельскі, гестка, банкет, кецка, кірмаш (з — кермаш), кілішак (з — келіх — келішак), кірунак (з керунак), напр: альгебра, геолёгія, геомэтрыя, географія, геодэзія, Гедымін, Ягела (Ягайла), Германія, агент, рэгент, лагер, генерал, легенда, генэза, геніяльны, інтэлігенцыя; анкета, анкер, букет, банкет і іншыя.