Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

г) складаныя прыназоўнікі: з-за стала, з-пад лому, па-над морам (бач. прав. 20, Б, 4);

і д) складаныя выклічнікі: ха-ха-ха! ого-го! дзын-дзын! іга-га-га! бом-бом!


§ 20. Правапіс чужаземных слоў.

Правіла 51. 1) Словы чужаземныя, узятыя з чужое мовы даўно і вядомыя шырокім народным масам, як свае родныя, падлягаюць нашаму правапісу і пішуцца так, як гэта чуваць у штодзенным ужытку: літара, дарэктар, адукацыя, аканом, або аконам, арганісты, паляруш, калідор, леварвэр, камісія, камітэт, сакратар, самінарысты, а таксама — камуністы, сацыялісты, як беларускія прыметнікі.

2) Словы чужаземныя (інтэрнацыянальныя, або міжнародныя), што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да народу не дайшлі або дайшлі нядаўна, пішуцца так, як у тэй мове, адкуль яны запазычаны: тэлеграф, тэлеграма, монолёг, тэатр, рэволюцыя, коопэрацыя, політычная экономія, дынастыя, партыя, інспэктар, рэдактар[1], дыктаваць, дыктант, дыктоўка і г. д.

Пры гэтым, у правапісе чужаземных слоў інтэрнацыянальных, або міжнародных, трэба трымацца наступных правіл, каб, зблізіць іх вымову (фонэтыку) з вымовай родных слоў:

а) Заместа падвойных зычных пішуцца простыя: каса, маса, сума, тэлеграма, комунізм, Фінляндыя, Голяндыя, процэс, профэсар, граматыка, тэрыторыя, ілюстрацыя, ілюмінацыя, бэлетрыстыка, і г. д. а ня касса, масса, сумма, тэлеграмма, коммунізм, Фіннляндыя, Гольляндыя і г. д.

Толькі ў некаторых словах застаецца падваеньне: Ганна, манна, ванна, бонна, Мекка, Будда, мадонна і некат. іншыя.

б) Чужаземнае і перадаецца мяккім „ль“, як гэта чуваць у пераважнай большасьці абеларушаных чужаземных слоў; трэба пісаць і гаварыць: Лёндон, лёзунг, монолёг, філёлёг, філёзофія, лёяльны, колёквіум, Голяндыя, Фінляндыя, як — лямпа, клямка, пляц, плястыр, кляс(а), пляшка, і інш., але такія словы, як капітал, адмірал, ар-

  1. У такіх разох ар заместа ор пад уплывам беларускіх слоў на — ар: знахар, пісар, адгэтуль і дарэктар, рэдактар, інспэктар і г. д.