Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(=на+што), зашто (=за+што), затым (=за+тым), затое (=за+тое), штоб (=што+б), прынамсі (=пры+нам+сі), чымсі (=чым+сі) — апошнія два злучнікі з неазначальнаю часткаю „сі“; у зваротным займеньніку будзе „ся“ (чымся — займеньнік).

2) Складаныя злучнікі: нашто, зашто, затым, затое, штоб — трэба адрозьніваць ад займеньнікаў з прыназоўнікамі або дапаможнікамі, бо займеньнікі пішуцца асобна ад другіх слоў; напр.: „нашто дарма траціцца“ — „на што паставіць лямпу“. „Затым казак гладак, што пад’еў ды набак“ — „За тым домам быў вялікі сад“. „Кося, кося, штоб толькі злавіць удалося. Што-б ты даў за гэта?“ У першых сказах словы: нашто, затым, штоб — злучнікі; а ў другіх сказах словы: на што, за тым, што-б — займеньнікі і дзеля таго напісаны асобна ад прыназоўнікаў „на“, „за“ і дапаможніка „б“ (бы), прычым „што-б“ напісана з злучком, бо:

3) дапаможнікі б—бы, ж—жа, то, небудзь пішуцца з папярэднім словам з злучком, напр.: добра было-б, каму-б гэта даць; рад-бы, пайшоў-бы, а мой-жа ты суседзька! Ды куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся? Ці-то птушка кінула зярнё, ці-то ветрам занясло яго? Што-то будзе, што-то будзе? Што-небудзь, хто-небудзь, якое-небудзь, каторая-небудзь, дзе-небудзь, калі-небудзь і г. д.

4) Калі-ж гэтыя дапаможнікі сходзяцца разам, то яны паміж сабою злучком ня зьвязваюцца; напр.: куды-ж бы мне пайсьці? вот быў-бы ж рад! то-то б была радасьць!

Увага. Дапаможнікі „б“ „ж“ стаяць посьля галосных, а „бы“, „жа“ — посьля зычных; напр.: які-б, чаму-ж; ён-бы пайшоў, дай-жа мне і г. д.

5) Дапаможнік „няўжо“ сустракаецца ў форме „няўжо-ж“ і „нёж“, напр.: Пойдзеш ты туды? — Няўжо-ж не! (=Нёж не!)

Практыкаваньне 58. Сьпісаць і заўважыць правапіс набраных курсывам слоў.

Ня зыч ліха другому, каб не давялося самому. Ці-то птушка тая кінула зярнё, ці-то заняслося бураю яно? Сам ня ведаю, чым мілы, чым вы сэрцу любы, выхаванцы веку, сілы, маладыя дубы! Чымся мілым, чымся родным ад вас павявае, аж мне сэрца